Без рубрики

Мінінфарм: «Комсомольская правда в Беларуси» з’яўляецца беларускім СМІ


Фота з архіва

5 кастрычніка, Мінск . «Комсомольская правда в Беларуси» з’яўляецца беларускім СМІ, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

«У сувязі з узнікаючымі запытамі Міністэрства інфармацыі паведамляе, што «Комсомольская правда в Беларуси» з’яўляецца беларускім сродкам масавай інфармацыі (пасведчанне аб рэгістрацыі СМІ ад 05.06.2009 нумар 463), заснавальнікам якога выступае рэзідэнт Рэспублікі Беларусь ЗАТ «БелКП-ПРЭС», — адзначылі ў ведамстве.

Напярэдадні старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў заявіў БЕЛТА, што надзвычай вострая рэакцыя расійскіх калег на затрыманне беларускага журналіста «Комсомольской правды» Генадзя Мажэйкі выклікае неўразуменне. «Пэўнае неўразуменне выклікала надзвычай вострая рэакцыя нашых калег у Расійскай Федэрацыі. Да нядаўняга часу гэты абсалютна легальны сродак масавай інфармацыі, які на законных падставах дзейнічае ў Беларусі, выконвае законы Беларусі. Так, ён мае франшызу расійскага выдавецкага дома «Камсамольская праўда», але юрыдычна і фактычна гэта беларускі сродак масавай інфармацыі. Таму ў нашай кампетэнцыі, у нашай зоне адказнасці абараняць і гэтага журналіста, і гэту рэдакцыю», — сказаў Андрэй Крывашэеў.

Ён дадаў, што рэдакцыйная палітыка «КП в Беларуси» сапраўды неаднаразова станавілася прадметам абмеркавання і даволі гарачых дыскусій у прафесійнай журналісцкай супольнасці, у тым ліку з удзелам Уладзіміра Сунгоркіна, галоўнага рэдактара ВД «Камсамольская праўда». У ходзе дыскусій ён неаднаразова падкрэсліваў незалежнасць рэдакцыйнай палітыкі «КП в Беларуси» ад Масквы і статус «Комсомольской правды в Беларуси» як беларускага СМІ. «У сувязі з гэтым вострая рэакцыя Уладзіміра Мікалаевіча на паведамленне аб затрыманні Генадзя Мажэйкі і яго эмацыянальны каментарый таксама выклікаюць пэўнае неўразуменне», — лічыць Андрэй Крывашэеў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть