Без рубрики

Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” |

25 верасня спаўняецца 50 гадоў мемарыяльнаму комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой”.

Гісторыя абароны Брэсцкай крэпасці стала сімвалам гераізму, вернасці прысязе і любові да Радзімы.

8 лістапада 1956 года адбылося адкрыццё Музея абароны Брэсцкай крэпасці.

8 мая 1965 года крэпасці прысвоена ганаровае званне “Крэпасць-герой”.

З мая 1968 года вяліся работы па будаўніцтве мемарыяльнага комплексу.

25 верасня 1971 года адбылося ўрачыстае адкрыццё комплексу. На мітынгу прысутнічала больш за 600 ветэранаў Брэсцкага гарнізона 1941 года, члены сем’яў загінулых.

Архітэктурна-скульптурны ансамбль мемарыяла ўключае манументальны галоўны ўваход у выглядзе зоркі, галоўны манумент “Мужнасць”, штык-абеліск, скульптурную кампазіцыю “Смага”, плошчу Цырыманіялаў, манументальныя пліты з пахаваннямі загінулых, тэрасы-трыбуны, руіны і ўцалелыя збудаванні крэпасці, музей.

Кампазіцыйны цэнтр ансамбля – манумент “Мужнасць” – абагульнены вобраз воіна-пераможца і сцяга. Скульптура складаецца з 200 частак (пры лінейных памерах у плане да 54 м, вышыня больш за 30 м).

100-метровы штык-абеліск – сімвал воінскай славы, звязаны з асноўным манументам “Мужнасць” трыма радамі надмагільных пліт.

У Цытадэлі, на левым беразе ракі Мухавец, размешчана скульптурная кампазіцыя “Смага” – фігура салдата, які паўзе да вады з каскай у руцэ. Адна з драматычных старонак абароны Брэсцкай крэпасці – вострая няхватка вады.

Комплекс унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

За значныя дасягненні ў захаванні гістарычнай спадчыны, увекавечанні памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі комплекс удастоены ордэна Францыска Скарыны.*

*Указ Прэзідэнта ад 22 верасня 2021 года №361

Крыніцы: Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”, адкрытыя крыніцы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть