Без рубрики

Макей: у наяўнасці сістэмны крызіс міжнародных адносін


Фота МЗС

12 кастрычніка, Мінск . Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей лічыць, што цяпер у наяўнасці сістэмны крызіс міжнародных адносін. На гэта ён звярнуў увагу, выступаючы на 6-й сустрэчы міністраў замежных спраў краін – членаў Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі 12 кастрычніка ў Нур-Султане,

“На нашых вачах распадаецца сістэма глабальнай бяспекі, нераспаўсюджання і кантролю над узбраеннямі, якая карпатліва стваралася дзесяцігоддзямі”, – падкрэсліў міністр.

“Ініцыятыва аб стварэнні надзейнага механізма забеспячэння міру і бяспекі ў Азіі, вылучаная ў 1992 годзе першым Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, поўнасцю пацвердзіла сваю запатрабаванасць і эфектыўнасць, – сказаў Уладзімір Макей. – Створаны на яе аснове форум стаў дзейсным механізмам прэвентыўнай дыпламатыі, выпрацоўкі рашэнняў па ўрэгуляванні рэгіянальных канфліктаў”.

“Упэўнены, што яго трансфармацыя ў поўнафарматную міжнародную арганізацыю – гэта патрабаванне часу. Глыбока сімвалічна было б прыняць такое рашэнне ў юбілейны год трыццацігоддзя з дня ўтварэння. І вось чаму. Сёння на нашых вачах распадаецца сістэма глабальнай бяспекі, нераспаўсюджвання і кантролю над узбраеннямі, якая карпатліва стваралася дзесяцігоддзямі. У наяўнасці сістэмны крызіс міжнародных адносін. Нават такая важная ўніверсальная арганізацыя, як ААН, не спраўляецца аператыўна з трывожнымі выклікамі часу, а па многіх напрамках наогул гаворыць голасам Захаду”, – падкрэсліў ён.

Міністр звярнуў увагу, што ў гэтых умовах рэзка ўзрастае значэнне розных рэгіянальных інтэграцыйных структур, якія больш адчувальна ўспрымаюць развіццё сітуацыі на месцах. “І таму сёння магутны і самастойны, канструктыўны голас НУМДА ў агульным хоры галасоў як ніколі запатрабаваны, важны і актуальны. Эфектыўна процістаяць новым выклікам можна толькі сумеснымі намаганнямі, абапіраючыся на сукупнасць патэнцыялаў розных рэгіянальных міжнародных аб’яднанняў і праектаў”, – сказаў міністр замежных спраў Беларусі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть