Без рубрики

Макей абмеркаваў з паслом Індыі перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва


Фота МЗС

20 кастрычніка, Мінск . Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 20 кастрычніка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Індыя Алокам Ранджанам Джа. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

“У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся думкамі аб развіцці двухбаковага палітычнага дыялогу і актывізацыі кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях паміж Беларуссю і Індыяй. Субяседнікі ўдзялілі асаблівую ўвагу стану і перспектывам гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва”, – праінфармавалі ў МЗС.

Міністр і пасол таксама абмеркавалі пандэмічную сітуацыю ў абедзвюх краінах, падкрэслілі неабходнасць узаемнага абмену вопытам у барацьбе з COVID-19.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть