Без рубрики

Лукашэнка: з Прэзідэнта праз чвэрць стагоддзя трэба здымаць неўласцівыя яму нагрузкі | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь — афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


У час нарады

1 кастрычніка, Мінск . Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта нагадаў аб неабходнасці правядзення далейшай работы па пераразмеркаванні ўладных паўнамоцтваў,

«Калі б своечасова ўзяліся за пераразмеркаванне паўнамоцтваў органаў улады, можа, і размоў па Канстытуцыі не было б. Але ў рэшце рэшт трэба раз і назаўсёды вызначыцца, што з Прэзідэнта праз чвэрць стагоддзя трэба здымаць асноўныя нагрузкі, яму неўласцівыя як кіраўніку дзяржавы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што неабходна максімальна данесці і растлумачыць людзям, якія дзяржаўныя органы адказныя за тыя ці іншыя пытанні: «Што эканоміка — гэта, перш за ўсё, урад, гэта Галоўчанка (прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка. — Заўвага ). Калі прыняты нейкія непапулярныя, папулярныя законы і іншыя пытанні заканатворчасці — гэта Андрэйчанка і Качанава (спікеры ніжняй і верхняй палат парламента Уладзімір Андрэйчанка і Наталля Качанава. — Заўвага ) — заканадаўчая галіна ўлады. І за гэта трэба несці пэўную адказнасць. Калі гэта кадры, ідэалогія, палітыка і іншае — гэта кіраўнік Адміністрацыі Сергяенка (Ігар Сергяенка. — Заўвага ) і намеснікі. А так усё — і добрае, і дрэннае — звалілі на Прэзідэнта».

«Былі перыяды, калі трэба было гэта ўсё канцэнтраваць. Але сёння мы павінны дэцэнтралізаваць, расканцэнтраваць гэта ўсё. Размеркаваць па зонах адказнасці. У нейкі час давядзецца ўладу некаму перадаць. Але яна павінна быць упарадкавана. І Канстытуцыя павінна паставіць канчатковую кропку ў гэтым пытанні», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть