Без рубрики

Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы кіруючых кампаній у холдынгах | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

7 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 7 кастрычніка падпісаў указ нумар 385 “Аб стварэнні і дзейнасці холдынгаў”. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам пашыраюцца паўнамоцтвы кіруючых кампаній холдынгаў у кіраванні даччынымі кампаніямі: давядзенне паказчыкаў, узгадненне бізнес-планаў развіцця даччыных кампаній. Устанаўліваюцца правы кіруючай кампаніі або вызначанай ёй даччынай кампаніі прадстаўляць у судах інтарэсы ўдзельнікаў холдынга па іх справах, аказваць юрыдычныя і ахоўныя паслугі ўдзельнікам аднаго холдынга, праводзіць закупкі тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў для патрэб удзельнікаў холдынга.

Указам таксама вызначаецца парадак прадастаўлення кіруючай кампаніі холдынга маёмасці ў бязвыплатнае карыстанне ад даччынай кампаніі і бязвыплатнай перадачы нерухомай маёмасці ў межах аднаго холдынга, пашыраюцца магчымасці ўдзельнікаў холдынга па выкарыстанні сродкаў яго цэнтралізаванага фонду.

Асноўныя нормы ўказа ўступаюць у сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнага апублікавання.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть