Без рубрики

Канстытуцыйная камісія прапануе змяніць 53 артыкулы Асноўнага закона і дабавіць 14 новых


Пётр Міклашэвіч

Навіны сюжэта

“Канстытуцыя Беларусі – работа над праектам”

Лукашэнка: я ніколі ніадкуль не бег і не збягу

Члены Канстытуцыйнай камісіі настойваюць на ліквідацыі нормы аб магчымасці адклікання дэпутатаў

28 верасня, Мінск . Канстытуцыйная камісія прапануе змяніць 53 артыкулы Асноўнага закона, дабавіць 14 новых і выключыць 3 артыкулы. Аб гэтым заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч на пашыраным пасяджэнні Канстытуцыйнай камісіі з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі,

Кіраўнік камісіі расказаў прысутным аб сутнасці прапанаваных змяненняў у Асноўны закон. У прыватнасці, прапануецца захаваць прэзідэнцкую форму праўлення, удакладніўшы функцыі, паўнамоцтвы Прэзідэнта, парламента, урада. Устанавіць канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя.

Паводле слоў Пятра Міклашэвіча, камісія правяла 11 пасяджэнняў, дзе на аснове прапаноў грамадзян і членаў камісіі выпрацавала прапановы па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю. “У далейшым з улікам заўваг членаў Канстытуцыйнай камісіі прапановы па змяненні канстытуцыйных палажэнняў былі дапрацаваны. Такім чынам, Канстытуцыйная камісія прапануе ўнесці змяненні ў 53 артыкулы Канстытуцыі, уключыць у Канстытуцыю 14 новых артыкулаў, выключыць 3 артыкулы”, – сказаў кіраўнік КС.

“Лічым, што распрацаваныя Канстытуцыйнай камісіяй прапановы па змяненні Канстытуцыі могуць з’яўляцца асновай далейшага ўдасканалення грамадства і дзяржавы, умацавання канстытуцыйнага фундаменту развіцця Беларусі як дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы”, – дадаў Пётр Міклашэвіч.

Паводле яго слоў, не выпрацаваны пакуль адзіныя падыходы па трох асноўных блоках.

Першае – гэта склад і парадак фарміравання Усебеларускага народнага сходу. Большасць членаў камісіі лічыць, што ў склад УНС павінны ўваходзіць Прэзідэнт, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі, абласных і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, а таксама Прэзідэнт, які спыніў выкананне паўнамоцтваў, – пажыццёва. Усяго 585 членаў.

Наконт выбрання іншых дэлегатаў УНС адзіных падыходаў не выпрацавана.

Таксама не ўдалося прыйсці да аднаго рашэння па пытанні прымянення смяротнага пакарання. Камісія прызнала пакуль немэтазгодным уносіць змяненні ў артыкул 24, паколькі для гэтага патрэбна правядзенне спецыяльнага рэферэндуму. “Разам з тым некаторымі членамі Канстытуцыйнай камісіі прапануецца адмяніць смяротнае пакаранне або змяніць парадак яго прымянення”, – адзначыў Пётр Міклашэвіч.

У ліку нявырашаных пытанняў засталіся папраўкі ў артыкул 69 аб праве працоўных калектываў вылучаць кандыдатаў у дэпутаты. Канстытуцыйная камісія прызнала мэтазгодным захаваць гэта канстытуцыйнае палажэнне. Разам з тым некаторымі членамі прапануецца выключыць гэта права.

“Названыя пытанні патрабуюць сёння дадатковага ўсебаковага абмеркавання”, – рэзюмаваў Пётр Міклашэвіч.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть