Без рубрики

“Каб немцы з французамі прачнуліся”. Лукашэнка агучыў інфармацыю, якая выкрывае дзеянні Польшчы і Літвы ў міграцыйнай сферы | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА

18 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка агучыў інфармацыю, якая выкрывае рэальныя дзеянні Польшчы і Літвы ў міграцыйным пытанні. Адпаведныя заявы ён зрабіў сёння, прымаючы кадравыя рашэнні ў сістэме дзяржаўнай бяспекі,

“Адной з ключавых гібрыдных пагроз сёння з’яўляецца складаная абстаноўка на нашай дзяржаўнай граніцы. Польшча і Літва мэтанакіравана абвінавачваюць Беларусь у нібыта штучным стварэнні міграцыйнага крызісу. Пры гэтым праводзяць спецаперацыі па стварэнні каналаў адбыцця мігрантаў з месцаў утрымання на тэрыторыю Германіі і Францыі, масава і цынічна парушаючы правы чалавека”, – заявіў кіраўнік дзяржавы.

“Я гэта гавару для таго, каб немцы нарэшце прачнуліся з французамі, ды і англічанамі, іншымі краінамі, і паглядзелі, што адбываецца з гэтымі мігрантамі ў Польшчы і Літве”, – заўважыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што Польшча і Літва дэманструюць усюды, што яны нібыта ўтрымліваюць мігрантаў у пэўных месцах – у лагерах. “А на самай справе гэта толькі перасыльныя пункты. Яны спецыяльна выпускаюць з лагераў гэтых людзей, разумеючы, што яны прыйшлі не ў Польшчу і не ў Літву. Гэтак жа, як у Беларусь. Яны прыйшлі і ідуць далей. Яны ідуць у Германію, у больш “цёплыя”, як яны кажуць, краіны. Палякі і літоўцы, разумеючы гэта, іх пакрыху выпускаюць з лагераў. І немцы ўжо тысячамі іх затрымліваюць у сябе на тэрыторыі, – расказаў Прэзідэнт. – Мы валодаем гэтымі данымі. Але перш за ўсё вы валодаеце і мяне інфармуеце. Мы пераправяралі праз некалькі крыніц. Гэта сапраўды так”.

“Дык вось няхай яны там у сябе разбяруцца, хто немцам і французам падкідвае гэтых мігрантаў. Паводле нашых даных, там гінуць людзі. І колькасць загінулых у разы перавышае публічныя заявы польскіх і літоўскіх палітыкаў. Нягледзячы на хвалёную еўрапейскую свабоду слова, да інфармацыі аб рэальнай абстаноўцы сродкі масавай інфармацыі з іх боку не дапускаюцца”, – дадаў кіраўнік дзяржавы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть