Без рубрики

ГПП Самарскай вобласці бачыць значны патэнцыял развіцця біржавога гандлю з Беларуссю


Фота з архіва

15 кастрычніка, Мінск . Гандлёва-прамысловая палата Самарскай вобласці бачыць значны патэнцыял развіцця біржавога гандлю з Беларуссю. Аб гэтым ішла размова ў час візіту дэлегацыі дзелавых колаў гэтага рэгіёна Расіі ў цэнтральны офіс Беларускай універсальнай таварнай біржы, паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Сярод іншага плануецца прыцягнуць на біржавую пляцоўку самарскія металургічныя прадпрыемствы для рэалізацыі чорнага і каляровага металапракату, які штогод у значных аб’ёмах спажываецца беларускім прамысловым сектарам. “Металавырабы – адзін з асноўных артыкулаў экспарту Самарскай вобласці ў Беларусь, але, на жаль, шлях самарскага металу да беларускага пакупніка, як правіла, ляжыць праз пасрэднікаў, што робіць яго даражэйшым і менш канкурэнтаздольным на вашым рынку. З дапамогай біржавой пляцоўкі мы разлічваем наладзіць прамы кантакт паміж вытворцам і канечным спажыўцом. Гэта будзе выгадна і беларускім прадпрыемствам, якія змогуць сэканоміць на закупках. Таму мы як буйнейшае бізнес-аб’яднанне ў рэгіёне гатовы аказаць садзейнічанне ў прыцягненні на вашу гандлёвую платформу кампаній з Самарскай вобласці – як буйных ігракоў, так і суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу”, – заявіў кіраўнік упраўлення знешніх сувязей Самарскай ГПП Аляксей Папоў.

Акрамя гандлю металапракатам, на думку бакоў, перспектыўным напрамкам узаемадзеяння можа стаць экспарт прадукцыі сельскай гаспадаркі. У прыватнасці, беларускія малочныя прадукты пастаўляюцца ўжо ў Самарскую вобласць, а выкарыстанне біржавой пляцоўкі як дадатковага канала збыту будзе садзейнічаць росту аб’ёмаў продажаў.

Для павышэння інфармаванасці самарскага бізнесу аб магчымасцях прымянення біржавога механізма ва ўзаемным гандлі з беларускімі партнёрамі дасягнута дамоўленасць аб удзеле вытворчых і гандлёвых арганізацый Самарскай вобласці ў міжнародным біржавым семінары “Рынак вытворчасці і спажывання сельскагаспадарчай прадукцыі ў Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі”, які пройдзе 9-10 лістапада на базе БУТБ. Мерапрыемства стане пляцоўкай для нетворкінгу і прэзентацый патэнцыялу беларускіх і расійскіх сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі або закупках кармавых дабавак, шроту, макухі, мелесу, збожжа, круп, насення, мукі, прадукцыі перапрацоўкі алейных культур.

ААТ “Беларуская ўніверсальная таварная біржа” створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. БУТБ – адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы – садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть