Без рубрики

Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі перамаглі Ліхтэнштэйн у матчы адборачнага раўнда ЧЕ


Фота з архіва

13 кастрычніка, Мінск . Футбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) перамаглі ў матчы адборачнага раўнда чэмпіянату Еўропы ў сваёй узроставай групе равеснікаў з Ліхтэнштэйна – 6:0,

Матч праходзіў з перавагай беларускай дружыны, якая ўжо да заканчэння першага тайма зняла практычна ўсе пытанні аб пераможцы. На 15-й мінуце матчу Уладзіслаў Марозаў адкрыў лік. Праз 14 мінут лік падвоіў Яраслаў Арашкевіч, а ў дабаўлены час першай палавіны матчу трэцяе ўзяцце варот сапернікаў аформіў Аляксандр Шасцюк.

На гэтым падапечныя Сяргея Ясінскага не спыніліся і ў другім тайме яшчэ тройчы прымусілі каманду Ліхтэнштэйна пачынаць з сярэдзіны поля. Аўтарамі галоў сталі Уладзіслаў Марозаў, які вызначыўся другі раз за гульню, а таксама Віктар Сотнікаў і Алег Нікіфарэнка.

Пасля гэтага паядынку турнірнае становішча ў групе D, дзе гуляюць беларусы, такое: Партугалія – 9 ачкоў (3 гульні), Грэцыя – 8 (4), Кіпр – 7 (3), Ісландыя – 4 (3), Беларусь – 3 (4), Ліхтэнштэйн – 0 (5).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть