Без рубрики

ФСБ Расіі прадухіліла тэракт у Стаўрапольскім краі


Фота РІА Навіны

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ФСБ Расіі прадухіліла тэракт у Стаўрапольскім краі, які рыхтаваўся прыхільнікам міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская дзяржава”. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Цэнтр грамадскіх сувязей (ЦГС) ФСБ Расіі.

“Федэральнай службай бяспекі РФ прадухілена спроба ўчынення прыхільнікам забароненай на тэрыторыі Расіі міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыі “Ісламская дзяржава” рэзананснага тэрарыстычнага акта на аб’ектах транспартнай інфраструктуры Стаўрапольскага края з выкарыстаннем самаробнага выбуховага ўстройства (СВУ)”, – паведамілі ў ЦГС.

У ходзе вобыску па месцы жыхарства затрыманага былі канфіскаваны выбуховыя рэчывы і элементы для вырабу СВУ.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть