Без рубрики

Энергаёмістасць ВУП Беларусі за апошнія 10 гадоў знізілася ў 1,2 раза

12 кастрычніка, Мінск . Энергаёмістасць ВУП Беларусі за апошнія 10 гадоў знізілася ў 1,2 раза. Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на адкрыцці XXV Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму Energy Expo,

“Беларусь узяла курс на павышэнне энергаэфектыўнасці і энергазберажэнне. Дзякуючы ўвазе кіраўніка дзяржавы да гэтых пытанняў і дзяржаўнай падтрымкі гэтага напрамку энергаёмістасць ВУП нашай краіны за апошнія 10 гадоў знізілася ў 1,2 раза. Гэта істотны ўклад ва ўмацаванне энергабяспекі, паляпшэнне экалогіі, павышэнне якасці жыцця людзей”, – сказаў Віктар Каранкевіч.

Паводле яго слоў, работа па далейшым укараненні інавацыйных тэхналогій, эфектыўным выкарыстанні традыцыйных энергарэсурсаў і альтэрнатыўных, невуглевадародных крыніц энергіі ў Беларусі будзе прадоўжана. Важнейшы прыярытэт – развіццё атамнай энергетыкі.

“Вялікі праект БелАЭС – гэта не толькі гарант павышэння энергетычнай бяспекі Беларусі, але і якасна новыя магчымасці для развіцця нацыянальнай эканомікі, самыя перадавыя тэхналогіі, тысячы новых рабочых месцаў”, – адзначыў міністр. Ён падкрэсліў, што з запускам двух блокаў станцыі краіна атрымае надзейную экалагічную крыніцу энергіі, якая забяспечыць каля 40 працэнтаў унутраных патрэбнасцей у электраэнергіі. Выкіды парніковых газаў будуць штогод скарачацца больш як на 7 млн т. “Такім чынам Беларусь унясе важкі ўклад у агульную справу па змякчэнні наступстваў змянення клімату”, – дадаў Віктар Каранкевіч.

Міністр выказаў упэўненасць, што форум Energy Expo дасць магчымасць яго ўдзельнікам вывучыць лепшы вопыт у сферы энергазберажэння і энергаэфектыўнасці, абмяняцца ведамі, намеціць новыя перспектыўныя праекты.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть