Дзень без аўтамабіля ў Мінску |
Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога — прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыўнага аўтамабілю транспарту.
Вадзіцелі 22 верасня могуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам Мінска пры прад’яўленні правоў і тэхнічнага пашпарта на аўто.
Мерапрыемствы Еўрапейскага тыдня мабільнасці:
— велапрабег з удзелам кіраўнікоў і спецыялістаў Мінгарвыканкама, адміністрацый раёнаў сталіцы, арганізацый і ведамстваў;
— акцыя «На работу на веласіпедзе» (гараджанам, якія будуць дабірацца на работу на веласіпедзе, будуць прапанаваны бясплатныя фрукты, інфармацыйныя матэрыялы, ручкі, бутэлькі для вады і г.д. у трох пунктах сталіцы: уваход в Батанічны сад, універмаг «Беларусь», «Мінск-Арэна»);
— фестываль «Велаз’езд» у парку 60-годдзя Кастрычніка;
— велашэрынг са скідкамі.
У Мінску Еўрапейскі тыдзень мабільнасці праходзіць ужо шосты год запар.
Упершыню акцыя «Дзень без аўтамабіля» адбылася ў Францыі ў 1998 годзе. Беларусь далучылася да яе ў 2008-м.
Крыніца: Мінскі гарадскі камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.