Без рубрики

Дрожжа запэўніў, што ні адзін кубаметр круглай драўніны за межы краіны не трапіў


Фота з архіва

11 кастрычніка, Мінск . Беларусь не экспартуе лес у выглядзе сыравіны – толькі палетную загатоўку і піламатэрыялы. Аб гэтым заявіў міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа ў эфіры тэлеканалана СТБ, .

“Пакуль у мяне галава – мая асабіста – на маіх плячах. Некалькі гадоў таму мне Прэзідэнт сказаў: калі хоць адзін куб драўніны ў круглым выглядзе выедзе за межы рэспублікі, персанальна адказваеш галавой. Таму я абсалютна адказна заяўляю, што ніводнага куба драўніны з краіны не вывозіцца. Больш таго, мы сёння гаворым аб тым, што ўжо дошка – гэта паўфабрыкат, і яго таксама не трэба вывозіць”.

“У нас даволі вялікі аб’ём шчэпак экспартуецца штогод – мільёны кубоў. Мы падышлі ўжо да прыняцця рашэння аб увядзенні, па сутнасці, загараджальных пошлін нават на вываз шчэпак”, – дадаў Віталь Дрожжа.

У цэлым, што датычыцца экспарту, то лясная гаспадарка Беларусі ўжо выкарыстала сітуацыю, калі былі высокія цэны на такі тавар, атрымаўшы максімальны заработак. Цяпер, паводле слоў міністра, пік пройдзены ўжо, адбываецца адкат па цане.

“Мы сыравіну не экспартуем, мы экспартуем палетную загатоўку і піламатэрыялы”, – яшчэ раз падкрэсліў Віталь Дрожжа. Экспарт дошкі да ўзроўню мінулага года (за 9 месяцаў) знізіўся на 5 працэнтаў. На фоне гэтага падымаецца спажыванне прадукцыі арганізацый Міністэрства лясной гаспадаркі ўнутры краіны.

У прыватнасці, працуюць ужо больш за 10 заводаў па вытворчасці пелет, і на гэты від паліва ўсё больш увагі звяртае насельніцтва Беларусі, бачачы ў ім альтэрнатыву газу. “У бліжэйшы час мы перавядзём усе нашы катлы, якія ацяпляюць невялікія вытворчыя памяшканні, на пелеты”, – сказаў Віталь Дрожжа.

Што датычыцца асобных заўваг жыхароў, якіх непакоіць рост вырубкі лесу, міністр запэўніў, што для гэтага ёсць навуковае абгрунтаванне. “Лес мае ўзрост, пасля якога ідуць натуральныя працэсы распаду. Калі своечасова не зняць ураджай, адбудзецца натуральны распад дрэвастою”, – сказаў ён.

“Увесь лясны фонд алічбаваны. Водпуск драўніны праводзіцца з фіксацыяй геаграфічных каардынат з поўнай ідэнтыфікацыяй, хто адпусціў, з фарміраваннем электроннага праязнога дакумента”, – прывёў міністр аргументы на карысць таго, што ўся вырубка лесу знаходзіцца пад кантролем.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть