Без рубрики

Беларускі тэнісіст Ілья Івашка прабіўся ў паўфінал турніру ў Нур-Султане


Ілья Івашка. Фота Getty Images

24 верасня, Мінск . Беларускі тэнісіст Ілья Івашка (52-і нумар сусветнага рэйтынгу) прабіўся ў паўфінал турніру катэгорыі АТР-250 у казахстанскім Нур-Султане з прызавым фондам $480 тыс.,

Сёння ў чвэрцьфінале беларус адолеў у трохсэтавым паядынку фінскага тэнісіста Эміла Руусувуоры (84) – 4:6, 6:4, 6:1. Матч прадаўжаўся 2 гадз 50 мін. У гульні за выхад у фінал Івашка сустрэнецца з пераможцам матчу паміж двума аўстралійцамі Джэймсам Даквортам (65) і Джонам Мілманам (48). У 1/16 фіналу Ілья Івашка перамог прадстаўніка Швецыі Эліяса Імера (169) – 6:2, 6:4, а потым абыграў казахстанскага тэнісіста Цімафея Скатава (280) – 6:2, 6:3. Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (97) у 1/16 фіналу выйграў у француза Бенуа Пера (53) – 7:5, 6:4, а ў 1/8 фіналу ўступіў іспанцу Карласу Табернеру (117) – 7:5 6:7 (5:7), 5:7.

У чвэрцьфінале парнага разраду беларус Андрэй Васілеўскі і ізраільцянін Ёнатан Эрліх перамаглі сёння аўстралійска-іспанскі тандэм Марк Полманс / Хаўмэ Муньяр – 6:1, 6:2. У 1/8 фіналу Васілеўскі і Эрліх абыгралі бразільскі дуэт Рафаэль Матос / Марсела Дэмалінер – 6:1 ,1:6, 10:7.

На жаночым турніры катэгорыі WTA-500 у чэшскай Остраве з прызавым фондам $565 тыс. беларуска-казахстанскі тандэм Лідзія Марозава / Ганна Даніліна прабіўся ў чвэрцьфінал парнага разраду, перамогшы расійскіх тэнісістак Натэлу Дзаламідзэ і Яну Сізікаву – 6:3, 6:7 (3:7), 10:6. Сёння ў гульні за тое, каб трапіць у паўфінал сапернікам Марозавай і Данілінай будзе індыйска-кітайская пара Саня Мірза / Чжан Шуай.

Спаборніцтвы ў Нур-Султане і Остраве завершацца 26 верасня.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть