Без рубрики

БелАЭС дала магчымасць замясціць больш за 1 млрд куб.м прыроднага газу


Фота з архіва

12 кастрычніка, Мінск . БелАЭС дала магчымасць замясціць больш за 1 млрд куб.м прыроднага газу. Аб гэтым паведаміў намеснік галоўнага інжынера па вытворча-тэхнічным забеспячэнні АЭС – начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела Беларускай АЭС Барыс Парамонаў падчас круглага стала “Эканамічныя і экалагічныя аспекты ядзернай энергетыкі” на XXV Беларускім энергетычным і экалагічным форуме Energy Expo 2021,

“За 9 месяцаў 2021 года БелАЭС выпрацавала 3,4 млрд кВт.гадз электраэнергіі. З пачатку энергетычнага пуску (з лістапада 2020 года) станцыя выпрацавала 3,9 млрд кВт.гадз. У энергасістэму адпушчана 3,2 млрд кВт.гадз. Замешчана прыроднага газу за 9 месяцаў 930 млн куб.м, на гэты момант ужо больш за 1 млрд куб.м”, – сказаў Барыс Парамонаў.

Ён адзначыў, што ў 2007 годзе 95 працэнтаў паліўна-энергетычнага балансу краіны займаў прыродны газ. “Увод у работу БелАЭС дасць магчымасць знізіць гэту долю да 60 працэнтаў, гэта значыць кожны год мы будзем эканоміць каля 4,5 млрд куб.м прыроднага газу. Гэта дасць нам магчымасць таксама павысіць энергетычную бяспеку краіны, знізіць выкіды парніковых газаў”, – падкрэсліў намеснік галоўнага інжынера.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца паблізу Астраўца. Для першай АЭС у Беларусі выбраны расійскі праект пакалення 3+, які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) па бяспецы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть