Без рубрики

Багданаў: экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў гэтым годзе можа перавысіць $6 млрд


Фота з архіва

11 кастрычніка, Мінск . Беларускія сельгасвытворцы і перапрацоўшчыкі плануюць перавысіць лічбу $6 млрд беларускага харчовага экспарту. Аб гэтым паведаміў у эфіры тэлеканала СТБ намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў, .

Паводле слоў Аляксея Багданава, за 8 месяцаў бягучага года Беларусь экспартавала ў розныя краіны сваю сельгаспрадукцыю на $4,1 млн. Гэта на 10,8 працэнта больш, чым у мінулым годзе. “Плануем па выніках года перавысіць лічбу $6 млрд беларускага харчовага экспарту”, – сказаў ён.

Адносна магчымага ўплыву еўрапейскіх санкцый намеснік міністра адзначыў, што Беларусь даўно “дыверсіфікавала свой знешнегандлёвы пакет такім чынам, каб немагчыма было нейкай краіне супраць нас нешта зрабіць”. “І ніякія санкцыі на нас не паўплываюць”, – упэўнены Аляксей Багданаў. Ён прывёў паказальную статыстыку: пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання ў ЕС выраслі на 43 працэнты.

Акрамя таго, цяпер актыўна развіваецца напрамак краін СНД, азіяцкі вектар. У гэтым годзе, у параўнанні з мінулым, на 40 працэнтаў прыбавіў экспарт у Кітай (пастаўлена на $216 млн).

Намеснік міністра нядаўна вярнуўся з Уладзівастока, дзе на працягу тыдня праводзіўся фестываль “Дні Рэспублікі Беларусь у Прыморскім краі”. На галоўнай плошчы Уладзівастока выставілі камунальную, сельскагаспадарчую і будаўнічую тэхніку машынабудаўнічых заводаў. Былі арганізаваны культурная праграма, спартыўныя мерапрыемствы. Сваю прадукцыю жыхарам і гасцям горада прапанавалі і вытворцы прадуктаў харчавання. Прадукты харчавання прадставілі 11 айчынных прадпрыемстваў, у тым ліку кандытарскія, малакаперапрацоўчыя, мясакамбінаты.

“Гэта мерапрыемства было накіравана на тое, каб жыхары маглі паспрабаваць тавар. Эфект, думаю, будзе ўзрыўным. І мы павялічым аб’ёмы паставак у разы ў гэты Далёкаўсходні рэгіён”, – сказаў Аляксей Багданаў.

Яшчэ ў мінулым годзе, паводле яго слоў, пастаўкі прадукцыі ў гэты рэгіён выраслі на 60-63 працэнты, экспартавана прадуктаў харчавання на суму большую за $2,1 млн. Пры гэтым пераважала малочная прадукцыя.

Апошнім часам павялічваецца ўзаемадзеянне з буйнымі і лакальнымі гандлёвымі сеткамі (напрыклад, Кобрынскі масларобна-сыраробны завод дамовіўся аб пастаўках сухіх сумесей для вытворчасці мяккага марожанага, якое падаецца праз фрызеры ў гандлёвых сетках), пашыраецца асартымент прадстаўленых у Прымор’і беларускіх тавараў.

“За 8 месяцаў мы ўжо дасягнулі мінулагодняга ўзроўню – $2 млн, гэта на 34 працэнты больш, чым у цэлым за ўвесь мінулы год, – адзначыў Аляксей Багданаў. – Аб’ёмы ў далейшым будуць кратна павялічвацца”.

У цэлым па Расіі на гэты год стаіць задача захаваць аб’ёмы паставак на ўзроўні мінулага года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть