Без рубрики

Амаль 130 навукова-тэхнічных распрацовак прадставяць на выстаўцы Energy Expo


Фота з архіва

11 кастрычніка, Мінск . Амаль 130 навукова-тэхнічных і інавацыйных распрацовак у галіне энергетыкі і рацыянальнага энергазберажэння, геалогіі, аховы навакольнага асяроддзя, экалагічнай бяспекі прадставяць беларускія распрацоўшчыкі на міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы “Энергетыка. Экалогія. Энергазберажэнне. Электра” (Energy Expo), якая адбудзецца з 12 па 15 кастрычніка ў Мінску, паведамілі ў прэс-службе ДКНТ.

На калектыўным стэндзе Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях свае экспанаты прадэманструюць установы і арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Сярод найбольш цікавых распрацовак – праграмна-апаратны комплекс у выглядзе бесправадной аднаўзроўневай сістэмы збору, уліку, апрацоўкі і перадачы інфармацыі аб спажыванні энергарэсурсаў (АСКУЭР) на аснове SMART-лічыльніка, арганамінеральныя ўгнаенні і прэпараты, якія даюць магчымасць аднаўляць урадлівы слой зямлі, тэхналогія сінтэзу малочнай кіслаты для атрымання біяраскладальных палімерных матэрыялаў, тэхналогія вырабу энергазберагальных плоскіх алюмініевых награвальных элементаў, архітэктурны 3D-макет цэнтра з сонечнай электрастанцыяй са светлавым і дынамічным адлюстраваннем выпрацоўкі электраэнергіі на працягу светлавога дня і іншыя.

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка Energy Expo пройдзе ў сталічным Футбольным манежы па адрасе: пр.Пераможцаў, 20/2 (на адной пляцоўцы з міжнароднымі спецыялізаванымі выстаўкамі Oil&Gas Technologies, “Атамэкспа-Беларусь”, “ЭкспаСвятло”, “Водныя і паветраныя тэхналогіі”, “ЭкспаГорад”).

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть