Без рубрики

Аляксандр Шпакоўскі: Здзеклівыя адносіны да мігрантаў у Літве — ваеннае злачынства |


Аляксандр Шпакоўскі
Палітолаг

Здзеклівыя адносіны да мігрантаў у Літве — ваеннае злачынства. Такое меркаванне выказаў палітолаг Аляксандр Шпакоўскі.

«Трэба сказаць, што Літва самастойна справакавала гэты міграцыйны крызіс, таму што да гэтага моманту Беларусь забяспечвала, па сутнасці, міграцыйную бяспеку Еўрапейскага саюза. У нас дзейнічалі адпаведныя дагаворы з ЕС у галіне прыгранічнага супрацоўніцтва. Яны былі ўзаемавыгаднымі. З аднаго боку, Беларусь атрымлівала пэўную фінансавую, матэрыяльна-тэхнічную падтрымку ЕС. А з другога боку, менавіта сілы і сродкі беларускага ДПК забяспечвалі бяспеку граніц Латвіі, Літвы і Польшчы ад наплыву нелегальных мігрантаў, — расказаў Аляксандр Шпакоўскі. — Мы ведаем, што ў нас адкрытая граніца з Расіяй і паток нелегалаў заўсёды быў значным. Але гэтага не адчувалі ў краінах ЕС. І гэта карпатлівая, але непрыкметная работа не праглядалася ў беларускім грамадстве. Інакш кажучы, грамадства, па сутнасці, аб гэтым не ведала».

Палітолаг адзначыў, хапіла ўсяго толькі некалькі дзён, каб ЕС, у тым ліку намаганнямі Літвы, выйшаў з гэтых дагавораў з Беларуссю. У выніку колькасць мігрантаў у Літве наблізілася да 2 тыс. і ў краіне быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. «І мы бачым, што замест таго, каб спрабаваць у прававым полі рэгуляваць гэтыя пытанні, ствараць умовы для размяшчэння бежанцаў, прымаць праграму аб інтэграцыі бежанцаў у сваё грамадства, устанаўліваць іх асобы, забяспечваць базавыя правы чалавека, — усё тое, за што на словах так выступае і Брусель, і Літва — яны пачалі проста адкрыта над людзьмі здзекавацца. І калі гэта інфармацыя пацвердзіцца з заключэннем судова-медыцынскіх экспертаў і паказаннямі саміх бежанцаў, якіх пад пагрозай фізічнай расправы вярнулі ў Беларусь, — размова ідзе аб учыненні ваенных злачынстваў, — падкрэсліў ён. — Я думаю, неабходна рыхтаваць адпаведныя іскі ў Еўрапейскі суд па правах чалавека. Мне здаецца, што сапраўдныя праваабарончыя арганізацыі, калі яны ёсць у нашай краіне, павінны аказаць усялякую падтрымку гэтым людзям, якія трапілі ў бяду».

Аляксандр Шпакоўскі дадаў, у такой сітуацыі Беларусь няма ў чым абвінавачваць. «Па-першае, Беларусь ніколі не прымала ўдзелу ў ваенных аперацыях калектыўнага Захаду, якія разбурылі дзяржавы Блізкага Усходу і стварылі там невыносныя ўмовы для жыцця людзей, што прымушае іх пакідаць родныя дамы і шукаць лепшай долі за мяжой. Па-другое, Беларусь не з’яўляецца прадметам памкненняў гэтых бежанцаў. Мне здаецца, што ЕС і калектыўны Захад у цэлым нясуць усю паўнату адказнасці за тую несправядлівую сітуацыю, якая склалася цяпер у свеце, і за тое, што на нашай планеце ёсць рэгіёны, дзе людзі сутыкаюцца з пагрозай галоднай смерці, дзе ім проста фізічна небяспечна, дзе ідзе грамадзянская вайна. Давайце ўспомнім: яшчэ 10-20 гадоў таму Лівія, Сірыя, Ірак — тыя дзяржавы, якія цяпер з’яўляюцца крыніцамі нелегальнай міграцыі — былі даволі стабільнымі краінамі. Такой праблемы не існавала, — акцэнтаваў ён увагу. — Па-трэцяе, паўтаруся, калі ЕС выйшаў з дагавораў аб пагранічным супрацоўніцтве з Беларуссю, калі спыніліся ўзаемавыгадныя праграмы, калі ЕС уводзіць эканамічныя санкцыі супраць нашай краіны, якія пагражаюць не толькі нацыянальнай бяспецы, але і матэрыяльнаму дабрабыту кожнага грамадзяніна, то, напэўна, лагічна, што Беларусь матэрыяльныя сродкі будзе накіроўваць на вырашэнне праблем, якія будуць выкліканы гэтымі санкцыямі, а не на забеспячэнне пагранічнай бяспекі ЕС. Паўтараю, гэтыя людзі ідуць не да нас. Яны імкнуцца ў ЕС, і ён павінен прымаць пэўныя меры па адаптацыі гэтых мас бежанцаў, таму што гэта наступства яго палітыкі».

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть