Без рубрики

У Токіа адменяць антыкавідныя абмежаванні для ўстаноў грамадскага харчавання


Фота AP Photo

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 2097 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2315

Міністэрства аховы здароўя: тэмпы вакцынацыі супраць COVID-19 нарастаюць

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Токіа адменяць антыкавідныя абмежаванні для шэрага ўстаноў грамадскага харчавання ў сувязі са зніжэннем колькасці выпадкаў інфіцыравання каранавірусам, паведамляе агенцтва Kyodo.

Больш за 100 тыс. устаноў, якія выконваюць санітарна-эпідэміялагічныя меры і рэкамендацыі па прафілактыцы COVID-19, а таксама прайшлі адпаведную праверку мясцовых улад, з 25 кастрычніка змогуць зноў прадаўжаць работу пасля 21.00 і прадаваць алкаголь пасля 20.00. Пры гэтым колькасць чалавек, якія сядзяць за адным сталом, не павінна перавышаць чатыры. Больш за пяць будзе дазволена толькі ў выпадку прадастаўлення доказу вакцынацыі ад COVID-19.

Паводле даных агенцтва, прэфектуры Сайтама, Тыба і Канагава таксама вырашылі аслабіць абмежавальныя меры, якія закранаюць работу ўстаноў грамадскага харчавання. Яны здымуць абмежаванні на колькасць наведвальнікаў, якія адначасова могуць знаходзіцца ва ўстанове.

Як паведамляе ТАСС, летам Японія сутыкнулася з пятай хваляй распаўсюджвання каранавіруса – паказчыкі сутачнага прыросту, а таксама смярцей сярод інфіцыраваных рэгулярна абнаўлялі максімумы за ўвесь час пандэміі. Аднак у апошнія тыдні ў краіне сутачны прырост новых выпадкаў заражэння каранавірусам рэзка знізіўся, што ўлады звязваюць з актыўнай вакцынацыяй насельніцтва. Каля 67 працэнтаў насельніцтва Японіі цяпер поўнасцю вакцынавана.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть