Без рубрики

У Лукашэнкі абмяркоўваюць ход сельскагаспадарчых работ. На якія праблемы звярнуў увагу Прэзідэнт? | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


У час нарады

5 кастрычніка, Мінск . Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў сёння нараду аб ходзе сельскагаспадарчых работ у краіне,

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што больш як тыдзень таму даручаў ураду сумесна з аблвыканкамамі актывізаваць работу ў аграпрамысловым комплексе і перш за ўсё павялічыць тэмпы сяўбы азімых. “Гэта пытанне нумар адзін. Яго адкладваць нельга, таму што азімыя позна сеяць нельга – яны проста загінуць. Я прасіў працаваць не проста светлавы дзень, але там, дзе гэта магчыма, – ноччу”, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што з-за неспрыяльных умоў надвор’я запаволіліся тэмпы ўборкі іншых сельскагаспадарчых культур. “Дзесяць дзён таму мы мелі ўсяго толькі палову, а то і менш, работ, якія трэба выканаць восенню, – канстатаваў ён. – Акрамя азімай сяўбы, трэба яшчэ апрацаваць глебу і перш за ўсё ўзараць. Гэта самы цяжкі від работы ў сельскай гаспадарцы на палях”.

Таксама неабходна якасна ўбраць кукурузу, у першую чаргу на зерне, звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Гэта дасць магчымасць кампенсаваць дэфіцыт збожжавых. Прадаўжаюцца работы і па ўборцы яравога рапсу. “Гэта таксама зерне і корм пасля таго, як мы атрымаем алей”, – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

“Гэта значыць, работ непачаты край. Я яшчэ не сказаў пра бульбу, цукровыя буракі, пладовыя, ягаднікі і гэтак далей. Таму была аб’яўлена, можна сказаць, трывога. І я хацеў бы сёння пачуць даклады аб канкрэтных выніках праведзенай работы”, – сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, што тармозіць завяршэнне работ па асенняй сяўбе і нарыхтоўцы сіласных кармоў, якія пытанні засталіся нявырашанымі, што яшчэ дадаткова патрэбна аграрыям.

“Размова аб завяршчэнні сяўбы не ідзе. Я спадзяюся, што да канца дня ў вас будзе 90 працэнтаў і тыя хвасты, якія ў вас застануцца, вы ліквідуеце на працягу аднаго-двух дзён. Але далей цягнуць з азімай сяўбой нельга, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – Яшчэ раз хачу папярэдзіць аграрыяў і перш за ўсё губернатараў: наперадзе вашы справаздачы па падзяжы, захаванасці жывёлы. Гэта ўжо пытанне генеральнага пракурора. Не думайце, што пра гэта забыта. Мы не можам дзясяткі тысяч галоў губіць штогод, таму што гэта грошы”.

Акрамя таго, звярнуў увагу Прэзідэнт, наперадзе зімовы перыяд, нельга адкладваць неабходныя работы на потым.

“Вельмі прашу захоўваць тэхналагічную дысцыпліну. І наогул без дысцыпліны нікуды. Таму адсюль мае жорсткія патрабаванні”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть