Без рубрики

У Латвіі непрышчэпленых пенсіянераў пазбавяць дапамог на аплату энергарэсурсаў


Фота з архіва

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 2038 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1534

Санурач: у Беларусі прапрацоўваецца ўвядзенне адказнасці за парушэнне проціэпідэмічных мер

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Латвіі толькі вакцынаваныя пажылыя людзі будуць атрымліваць дапамогу ў памеры 20 еўра ў выглядзе кампенсацыі за падаражанне энергарэсурсаў, якое прывяло да росту камунальных плацяжоў. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр краіны Карыньш Крыш’яніс пасля сустрэчы савета кааліцыйных партый, паведамляе Delfi.

Раней з такой ініцыятывай выступілі міністр фінансаў Латвіі Яніс Рэйрс і міністр дабрабыту Гаціс Эгліціс.

Карыньш Крыш’яніс падкрэсліў, што пажылыя людзі – гэта самая вялікая група рызыкі заражэння COVID-19, іх неабходна матываваць прышчэплівацца. Акрамя таго, паводле яго слоў, рашэнне аб выплаце кампенсацый дапаможа пажылым людзям справіцца з ростам тарыфаў.

Дапамога можа выплачвацца ў самыя халодныя месяцы – з лістапада 2021 года да сакавіка 2022 года. Калі чалавек вакцынуецца, напрыклад, у сярэдзіне студзеня, то дапамогу ён зможа атрымаць у лютым і сакавіку.

Раней паведамлялася, што член латвійскай партыі “Новае адзінства” юрыст Валдэмар Бургіс прапанаваў знізіць непрышчэпленым пенсіянерам пенсіі на 50 працэнтаў, каб дасягнуць больш высокіх паказчыкаў вакцынацыі.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть