Без рубрики

У Латвіі анулявалі ліцэнзію на вяшчанне рускамоўнага “Першага Балтыйскага канала”

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны савет па электронных СМІ Латвіі прыняў рашэнне ануляваць ліцэнзію на вяшчанне рускамоўнага “Першага Балтыйскага канала” (ПБК), паведамляе Delfi.

Падставай стала тое, што на працягу года ў праграмах тэлеканала былі выяўлены тры істотныя парушэнні закона “Аб электронных сродках масавай інфармацыі”.

Як вядома, з 20 сакавіка “Першы Балтыйскі канал” спыніў выпуск “Латвийского времени”, што доўга заставалася самай папулярнай інфармацыйнай праграмай сярод рускамоўных жыхароў Латвіі, абгрунтаваўшы гэта рашэнне “непрапарцыянальным эканамічным націскам з боку дзяржаўных і праваахоўных органаў на прадпрыемства Baltic Media Alliance (BMA)”.

Ліцэнзія на вяшчанне тэрмінам на 10 гадоў была выдадзена ПБК у лютым 2015 года.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть