Без рубрики

У Жодзіне праходзіць сустрэча гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі


Фота з архіва

8 кастрычніка, Жодзіна /Аліна Грышкевіч . У Жодзіне сёння праходзіць 10-я сустрэча гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі,

Беларускія і расійскія партнёры сабраліся, каб абмеркаваць стан і перспектывы ўзаемадзеяння ў многіх сферах, у першую чаргу ў эканамічнай і сацыяльнай. Тэма сустрэчы – “Пабрацімства як важны патэнцыял умацавання Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі і адзінства народаў”.

Старшыня праўлення Беларускай грамадскай арганізацыі “Пародненыя гарады”, старшыня савета старэйшын пры Прэзідыуме Савета Рэспублікі Барыс Батура расказаў , што адбудзецца мітынг, прысвечаны Году народнага адзінства, і будзе дадзены старт лёгкаатлетычнаму і аўтапрабегу “Эстафета адзінства”.

У праграме работы дэлегацый Беларусі і Расіі – пленарнае пасяджэнне, работа ў секцыях, а таксама наведванне прадпрыемстваў і арганізацый Жодзіна, у тым ліку ААТ “БЕЛАЗ” – кіруючая кампанія холдынга “БЕЛАЗ-Холдынг”.

Паводле слоў Барыса Батуры, пабрацімскі рух Беларусі і Расіі мае вялікую гісторыю і добрыя вынікі. Удзельнікі беларуска-расійскай сустрэчы падзеляцца вопытам эканамічнага супрацоўніцтва, развіцця сувязей у сацыяльнай, культурнай і адукацыйнай сферах. Партнёрскія пары прадставяць найбольш цікавыя сумесныя праекты.

Прывітанне ўдзельнікам юбілейнай сустрэчы накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пабрацімскі рух уносіць неацэнны ўклад ва ўмацаванне гандлёва-эканамічных сувязей паміж беларускімі і расійскімі прадпрыемствамі, садзейнічае развіццю сацыяльнай інфраструктуры і стварэнню новых працоўных месцаў. “Упэўнены, што паспяховае правядзенне цяперашняй сустрэчы будзе садзейнічаць эфектыўнаму пашырэнню кантактаў па лініі органаў улады, дзелавых, навуковых і творчых колаў, а таксама выпрацоўцы канкрэтных рашэнняў, накіраваных на паступовае развіццё ўсяго комплексу адносін паміж гарадамі і рэгіёнамі нашых братэрскіх краін”, – адзначыў у прывітанні Аляксандр Лукашэнка.

Папярэдняя сустрэча гарадоў-пабрацімаў ​​Беларусі і Расіі адбылася ў сакавіку 2017 года ў Магілёве. У ёй удзельнічалі каля 150 чалавек.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть