У Афганістане каля мячэці адбыўся ўзрыў
Фота з архіва AP
15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магутны ўзрыў прагрымеў сёння каля шыіцкай мячэці ў афганскім горадзе Кандагар, паведамляе ТАСС.
На гэты момант вядома аб 7 загінулых і 13 параненых. Як інфармуе мясцовы тэлеканал Tolo News, узрыў адбыўся ў час пятнічнай малітвы. Самападрыў ажыццявіў тэрарыст-смяротнік пры вялікай колькасці прыхаджан.
Тыдзень таму, 8 кастрычніка, такі тэракт здарыўся ў шыіцкай мячэці ў правінцыі Кундуз на поўначы Афганістана. Тады ў выніку ўзрыву загінулі не менш за 150 чалавек, амаль 200 атрымалі раненні. Адказнасць за здарэнне на сябе ўзялі баевікі групоўкі “Ісламская дзяржава ў Харасане”, якая з’яўляецца адгалінаваннем экстрэмісцкай арганізацыі “Ісламская дзяржава”.-0-