Без рубрики

Выстаўку графічных работ у тэхніцы скетчынгу прадставяць у Віцебску


Фота арганізатараў

20 кастрычніка, Віцебск . У Віцебскім Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання 22 кастрычніка адкрыецца выстаўка графікі Наталлі Самсонавай “Мой маленькі свет”, паведамілі ва ўстанове.

Наталля Самсонава скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава (сёння ВДУ імя П.М. Машэрава). На працягу многіх гадоў жывапіс быў асноўным напрамкам у творчасці і выставачнай дзейнасці мастачкі. “У 2019 годзе аўтар адышла ад тэхнікі алейнага жывапісу. Прычынай стала знаёмства з творчасцю мастакоў, якія працуюць у сучасным напрамку скетчынгу. Жаданне больш хутка і раскавана выказваць свае ідэі і эмоцыі становіцца для Наталлі больш важным. Так узнікла цэлая серыя графічных работ, выкананых на паперы гелевымі ручкамі і маркерамі”, – рсказалі ў музеі.

Сёння скетчынг ужо адносяць да самастойнага напрамку ў сучасным мастацтве. Прынцыпы яго работы – перадача першых уражанняў за кароткі інтэрвал часу. Незвычайная лёгкасць і хуткасць стварэння разнастайных твораў у гэтым напрамку натхніла Наталлю Самсонаву. Узяўшы за аснову ідэі скетчынгу, яна пераасэнсавала іх у сваёй непаўторнай манеры. “Галоўнае і новае для аўтара – жаданне перадаць свой настрой нязмушана і нават нядбайна, атрымліваючы задавальненне ад апавядальнага выкладання фантазій на паперы. Графічныя творы, прадстаўленыя на выстаўцы ўпершыню, адлюстроўваюць развагі мастачкі аб разнастайных адценнях чалавечых пачуццяў, нюансах эмоцый у адносінах і нават сюжэтах сноў”, – растлумачылі ў Музеі гісторыі прыватнага калекцыяніравання.

Уваход на выстаўку свабодны, яна будзе працаваць па 30 студзеня 2022 года.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть