Без рубрики

Выстаўка-кірмаш “Кніжная восень у сталіцы” пройдзе 20-24 кастрычніка


Фота з архіва

18 кастрычніка, Мінск . Выстаўка-кірмаш “Кніжная восень у сталіцы” пройдзе з 20 па 24 кастрычніка на пляцоўцы гандлёвага цэнтра “Сталіца”, паведаміў журналістам старшыня Савета арганізатараў кніжных выставак і кірмашоў, што арганізуюцца ў дзяржавах СНД, генеральны дырэктар ВК ТАА “Макбел” Дзмітрый Макараў,

Праводзячы з 1994 года Мінскія міжнародныя кніжныя выстаўкі-кірмашы, ВК ТАА “Макбел” як арганізатар пры анкетаванні ўдзельнікаў атрымлівала запыты на правядзенне яшчэ адной кніжнай выстаўкі-кірмашу ў Мінску восенню. Так і з’явілася “Кніжная восень у сталіцы”. Яна размесціцца на пляцоўцы ў цэнтры горада, што будзе максімальна зручна для наведвальнікаў. “Тут няма ніякіх праблем з лагістыкай. Метро, вялікая колькасць транспарту, які праходзіць. І немалаважна, што цяпер “Сталіца” зрабіла першыя дзве гадзіны паркоўкі бясплатна, – расказаў Дзмітрый Макараў. – Мы будзем працаваць па рэжыме работы гандлёвага цэнтра – з 10.00 да 22.00. Уваход бясплатны. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 20 кастрычніка ў 13.00″.

Экспазіцыя будзе разбіта на тры зоны. У зоне “атрыум” будуць размешчаныя офісы ўсіх асноўных экспанентаў, пачынаючы ад Саюза пісьменнікаў Беларусі да лідара расійскага кнігавыдання “Эксма ACT cash & carry”. Будзе прадстаўлена прадукцыя дзяржаўных выдавецтваў, расійскіх выдавецтваў вучэбнай літаратуры. У “цэнтральным крузе” і “павільёне 412” размесцяцца ў асноўным кнігагандлёвыя прадпрыемствы – як беларускія, так і расійскія. “Прадукцыя будзе рэалізоўвацца без гандлёвых нацэнак”, – дадаў Дзмітрый Макараў.

Арганізатары заклікаюць наведвальнікаў захоўваць масачны рэжым і сацыяльнае дыстанцыраванне.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть