Без рубрики
ВУП Беларусі ў студзені-верасні вырас на 2,7 працэнта
18 кастрычніка, Мінск . ВУП Беларусі ў студзені – верасні вырас на 2,7 працэнта, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Згодна з першай ацэнкай аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў Br126 млрд, або ў супастаўных цэнах 102,7 працэнта да ўзроўню студзеня – верасня 2020 года.
Індэкс – дэфлятар ВУП у студзені – верасні адносна аналагічнага перыяду папярэдняга года склаў 115,4 працэнта.