Без рубрики

Вікторыя Азаранка прабілася ў 1/16 фіналу турніру ў Чыкага


Вікторыя Азаранка. Фота з архіва

30 верасня, Мінск . Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка атрымала другую перамогу на турніры ў амерыканскім Чыкага з прызавым фондам $565 тыс.,

У другім раўндзе экс-першая ракетка свету, якая займае цяпер 34-е месца ў рэйтынгу WTA, сустракалася з амерыканкай Хейлі Баптыст (174-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і выйграла ў трохсэтавым паядынку — 6:2, 4:6, 6:3. У 1/32 фіналу Вікторыя Азаранка выйграла ў кітаянкі Чжан Шуай (49) — 6:2, 6:1. Наступнай саперніцай беларускі будзе дзявятая ракетка планеты іспанка Гарбінье Мугуруса.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (106) уступіла ў 1/16 фіналу прадстаўніцы Казахстана Алене Рыбакінай (17) — 4:6, 4:6. У першым раўндзе Аляксандра Сасновіч (106) перамагла амерыканскую тэнісістку Мэдзісан Кіз (48). У паядынку за выхад у чвэрцьфінал Рыбакіна сустрэнецца з расіянкай Веранікай Кудэрметавай (31).

На турніры ў Нур-Султане з прызавым фондам $235 тыс. беларуская тэнісістка Вера Лапко (408) у 1/8 фіналу адзіночнага разраду прайграла казахстанскай тэнісістцы Юліі Пуцінцавай (47) — 4:6, 4:6. У гульні 1/16 фіналу Вера Лапко абыграла нямецкую тэнісістку Юле Німаер (132) — 7:5, 4:6, 6:4. На старце парнага разраду Вера Лапко і яшчэ адна беларуска Лідзія Марозава адолелі ў трохсэтавым процістаянні брытанска-індыйскі тандэм Эмілі Уэблі-Сміт / Рутуя Бхасале — 6:2, 4:6, 10:1. Сёння Лапко і Марозава пазмагаюцца за выхад у паўфінал з расійскай парай Віталія Дзьячэнка / Яна Сізікава.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть