Без рубрики

Вялікабрытанія забараніла ўезд у краіну грамадзянам ЕС без загранпашпартоў


Фота AP Photo

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзяне Еўрасаюза з сённяшняга дня не змогуць уязджаць у Вялікабрытанію па сваіх нацыянальных пасведчаннях асобы і будуць абавязаны прад’яўляць на граніцы загранпашпарт. Змяненне правіл, якое ўраўнавала жыхароў ЕС, Еўрапейскай эканамічнай зоны (ЕЭЗ) і Швейцарыі з грамадзянамі трэціх краін, уступіла ў сілу з 1 кастрычніка. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Такое рашэнне было анансавана Лонданам яшчэ ў кастрычніку мінулага года. Асноўнай мэтай захаду, зрабіць які стала магчыма пасля выхаду Вялікабрытаніі з Еўрасаюза, была заяўлена барацьба з падробленымі пасведчаннямі асобы. Паводле даных брытанскага МУС, еўрапейскія нацыянальныя пасведчанні асобы — адны з самых часта канфіскоўваемых на брытанскай граніцы фальшывых дакументаў.

Новыя правілы не распаўсюджваюцца на грамадзян ЕС, ЕЭЗ і Швейцарыі, якія пражываюць у Вялікабрытаніі, якія да 30 чэрвеня гэтага года паспелі падаць дакументы на атрыманне поўнага або частковага статусу аседласці. Яны змогуць уязджаць у каралеўства па нацыянальным пасведчанні асобы аж да 31 снежня 2025 года. Паводле даных на канец жніўня, такіх дазволаў было выдадзена каля 5,4 млн.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть