Без рубрики

Субоцін: экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў 2022 годзе можа скласці $6,4-6,5 млрд

20 кастрычніка, Мінск . Экспарт беларускіх прадуктаў харчавання ў 2022 годзе можа скласці $6,4-6,5 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам намеснік прэм’ер-міністра Аляксандр Субоцін на палях экспартнага форуму “Беларусь малочная”,

“Думаю, у гэтым годзе мы паставім на экспарт беларускіх прадуктаў харчавання на суму большую за $6 млрд, паколькі перавышаем паказчыкі ўжо аналагічнага перыяду мінулага года. У наступным годзе можа быць ужо $6,4-6,5 млрд”, – сказаў Аляксандр Субоцін.

Ён адзначыў, што актыўна развіваецца малочная галіна, павышаецца прадукцыйнасць буйной рагатай жывёлы, нарошчваецца вытворчасць і перапрацоўка малака, ідзе рост паставак на экспарт, асваенне новых рынкаў. “Мы пакрыху дабаўляем, стараемся, і ў нас атрымліваецца. Мадэрнізацыя нашых прадпрыемстваў не спыняецца, пастаянна ўдасканальваемся”, – адзначыў віцэ-прэм’ер.

Аляксандр Субоцін таксама закрануў тэму біржавых таргоў малаком. “Мы запусцілі гэта як пілотны праект. Думаю, да канца года яго абкатаем. Узнікаюць спрэчныя пытанні, якія хацелася б адпрацаваць, каб механізм быў максімальна эфектыўным для ўсіх”, – сказаў ён.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть