Без рубрики

Стварэнне ўпаўнаважанага органа па абароне персанальных даных абмяркоўваецца ў Лукашэнкі | Навіны Беларусі | Беларускія навіны | Беларусь – афіцыйныя навіны | Мінск | БелТА


Фота з архіва

22 кастрычніка, Мінск . Стварэнне ўпаўнаважанага органа па абароне персанальных даных абмяркоўваецца ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Гэта адно з пытанняў, якія вынесены сёння на нараду кіраўніка дзяржавы з кіраўніцтвам Саўміна,

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў маі бягучага года быў прыняты закон, які накіраваны на забеспячэнне і абарону правоў грамадзян пры апрацоўцы іх персанальных даных. “Як лічаць урад і Аператыўна-аналітычны цэнтр, для практычнай рэалізацыі закона і належнага кантролю ў гэтай сферы неабходна стварыць асобную структуру”, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён запатрабаваў далажыць аб выніках усебаковай прапрацоўкі гэтага пытання: якія варыянты вывучаліся і што прапануецца зрабіць у гэтым напрамку, таксама з улікам міжнароднай практыкі. “І, самае галоўнае, нашы магчымасці”, – заўважыў Прэзідэнт.

“Чаму не разглядаецца пытанне ўскладання функцый па абароне персанальных даных на адзін з існуючых у краіне органаў?” – паставіў пытанне кіраўнік дзяржавы.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть