Без рубрики

Старшыня “Белдзяржхарчпрама”: форум Food Prom дапаможа выпрацаваць стратэгію для паляпшэння продажаў


Фота прэс-службы канцэрна

12 кастрычніка, Мінск . Нацыянальны форум харчовай прамысловасці Food Prom дапаможа выпрацаваць стратэгію для паляпшэння продажаў айчыннай прадукцыі. Аб гэтым заявіў сёння старшыня канцэрна “Белдзяржхарчпрам” Анатоль Бубен у час адкрыцця форуму,

“Food Prom – першы нацыянальны форум харчовай прамысловасці. Думаю, ён стане добрым пачаткам для будучых гадоў, пляцоўкай, дзе мы будзем дзяліцца поспехамі, паказваць навінкі, працаваць за круглым сталом, выпрацоўваць далейшую стратэгію для паляпшэння продажаў, – сказаў Анатоль Бубен. – Мы вырабляем якасную прадукцыю, але яшчэ трэба ўмець яе рэкламаваць, правільна прадставіць. У прыватнасці, аб гэтым мы будзем гаварыць сёння на форуме, будзем абменьвацца думкамі, вучыцца адзін у аднаго, выслухоўваць крытыку, калі яна ёсць, а таксама шукаць новыя шляхі руху да спажыўца”.

У сваю чаргу намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Андрэй Картун адзначыў: “Вельмі прыемна бачыць, калі наш вытворца прапаноўвае новыя прадукты. Сапраўды, на гэтым мерапрыемстве патэнцыяльны пакупнік можа знайсці мноства новых напрамкаў. Спадзяюся, што попыт нашых грамадзян, якія асабліва цэняць якасную прадукцыю, будзе задаволены. Айчыннаму вытворцу ёсць што прапанаваць. Мы спадзяёмся, што новая прадукцыя ў хуткім часе будзе на паліцах усіх гандлёвых сетак”.

Паводле слоў намесніка міністра, ідзе пастаянны дыялог паміж гандлёвымі сеткамі і вытворцамі. “Гандлёвыя сеткі заўсёды шукаюць найбольш выгадны і ходкі тавар. Сёння яны зацікаўлены ў рабоце з беларускімі вытворцамі. Гэта ім выгадна па многіх момантах, уключаючы лагістыку. Хачу таксама адзначыць, што на сваёй пляцоўцы МАРГ праводзіць рэгулярныя сустрэчы, дзе разглядаюцца ўзнікаючыя праблемныя пытанні, знаходзяцца кропкі вырашэння. У нас паміж вытворцамі і гандлёвымі сеткамі сістэмных праблем не назіраецца”, – канстатаваў Андрэй Картун.

Першы нацыянальны форум харчовай прамысловасці Food Prom праходзіць сёння ў Мінску. На дзелавой пляцоўцы сабраліся буйнейшыя вытворцы прадуктаў харчавання, прадстаўнкі дзяржаўных органаў і бізнесу. Форум адкрые серыю мерапрыемстваў, накіраваных на пашырэнне брэндаў беларускіх вытворцаў і павышэнне канкурэнтаздольнасці айчынных тавараў. Удзельнікі абмяняюцца вопытам у прымяненні перадавых тэхналогій вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, а таксама развіцця партнёрскіх адносін з гандлёвымі арганізацыямі. Праграма форуму прадугледжвае правядзенне круглага стола, прэзентацыю і дэгустацыю новых відаў кандытарскіх вырабаў, дзіцячага харчавання, харчаканцэнтратнай прадукцыі і напіткаў. Акрамя таго, запланаваны перагаворы кампаній-вытворцаў з прадстаўнікамі сеткавых арганізацый гандлю.

Арганізатар форуму – Беларускі дзяржаўны канцэрн харчовай прамысловасці “Белдзяржхарчпрам”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть