Без рубрики

Шчокін: інтэрв’ю Прэзідэнта CNN паказала негатоўнасць Захаду крытычна ўспрымаць рэаліі


Мікалай Шчокін. Фота з асабістага архіва

4 кастрычніка, Мінск . Інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі тэлекампаніі CNN з усёй відавочнасцю паказала, што паміж Беларуссю і Захадам існуе ментальная бездань, якая заключаецца ў нежаданні і негатоўнасці калектыўнага Захаду крытычна ўспрымаць рэаліі і быць гатовым да канструктыўнага дыялогу. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін.

«Інтэрв’ю для ўсяго беларускага грамадства стала чарговым і відавочным доказам таго, што на Захадзе нас нават людзьмі не лічаць і да нас ставяцца з пагардай, як да другога сорту. Дарэчы сказаць, Прэзідэнт заступіўся перад карэспандэнтам за беларусаў, астудзіўшы яго хамскія паводзіны. Вынік адзін — недавер да міжнароднай грамадскасці і ўжо тым больш заходнееўрапейскай журналістыкі, прасякнутай хлуснёй. Значыць, патрэбна мабілізацыя ўнутраных рэзерваў у процістаянні крывадушнасці і двайным стандартам», — упэўнены аналітык.

Мікалай Шчокін у сувязі з гэтым лічыць, што наперадзе ў нас вялікая і карпатлівая работа па ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці. «У кантэксце канстытуцыйных пераўтварэнняў давядецца многае зрабіць па ўзмацненні сістэмы дзяржаўнага кіравання. Прэзідэнт заўсёды пытанням дзяржаўнай кадравай палітыкі і ідэалогіі ўдзяляў пільную ўвагу. Так, 1 кастрычніка на нарадзе ў Прэзідэнта былі ўзняты важныя пытанні для нашай краіны — кадравая і ідэалагічная работа. Сёння настаў той час, калі без дасведчанай і ўзважанай кадравай палітыкі і выверанай ідэалагічнай работы немагчыма захаваць суверэннасць і мір у грамадстве, — упэўнены эксперт. — Кадравая палітыка — гэта фундамент поспеху развіцця любой дзяржавы. І гаворачы пра кадры, мы ўсе павінны разумець, што эфектыўнасць любой справы залежыць не толькі ад кампетэнцый, але перш за ўсё ад асобасных якасцей, стаўлення да краіны і грамадства».

Палітолаг лічыць, што толькі патрыятычна настроеныя грамадзяне могуць прэтэндаваць на пэўныя пасады. «Адначасова размова ідзе не толькі аб дзяржаўнай службе, але і аб тых сферах жыццядзейнасці, якія шмат у чым вызначаюць стратэгію Беларусі. Лічу, што настаў час сур’ёзна, бесстаронне звярнуць увагу на падрыхтоўку кадраў вышэйшай кваліфікацыі, паколькі многія праекты павінны рэалізоўвацца ў цеснай сувязі з навуковымі даследаваннямі. Навука — гэта будучыня нашай краіны, яе інтэлектуальная бяспека, а такім чынам і высокі чалавечы патэнцыял. Падрыхтоўка навуковых кадраў заўсёды была самай значнай, — падкрэсліў Мікалай Шчокін. — Таму аб’ектыўнасць, адкрытасць, публічнасць, адказнасць, змястоўнасць павінны стаць галоўным крытэрыем у рабоцк ВАК пры ацэнцы навуковых дасягненняў і выкананні задач кіраўніка дзяржавы».

Эксперт адзначыў, што задачы, сфармуляваныя Прэзідэнтам, няпростыя, але жыццёва важныя не толькі для развіцця беларускай навукі, але перш за ўсё для захавання краіны. «Знайсці нацыянальную формулу грамадзянскай супольнасці і прааналізаваць канцэпцыю гістарычнага развіцця Беларусі, з мэтай сістэматызацыі гістарычнай памяці з’яўляецца галоўным у стратэгічным канстытуіраванні Беларусі як незалежнай дзяржавы. Трэба фарміраваць новыя навуковыя школы і навуковыя напрамкі ў адпаведнасці з рэаліямі. Тут складана пераацаніць даследаванні гісторыкаў, філосафаў, сацыёлагаў, палітолагаў, культуролагаў, педагогаў. Кожны грамадзянін і вучоны павінен імкнуцца зрабіць нашу краіну лепшай і больш бяспечнай», — сказаў Мікалай Шчокін.

Паводле яго слоў, без ідэалогіі немагчыма перспектыва беларускай дзяржаўнасці. «Ідэалогія — гэта своеасаблівая стратыгема суверэнітэту і бяспекі Беларусі. У сучасным свеце прынцып выжывання просты — няма сваёй ідэалогіі, тады становішся здраднікам-калабарантам і абслугоўваеш каланіяльныя інтарэсы іншай дзяржавы. Ідэалагічныя праблемы, звязаныя з дзяржаўна-грамадскімі арганізацыямі, трэба вырашаць на аснове дакладнага бачання і разумення ролі і месца ідэалогіі ў грамадстве. Актуалізацыя Прэзідэнтам пытанняў, звязаных з маладзёжнымі грамадскімі арганізацыямі, сведчыць аб неабходнасці выпрацоўкі доўгатэрміновай праграмы іх развіцця. Поствыбарны перыяд паказаў, што ідэолагі — гэта адзінкавы і ўнікальны тавар, а сама ідэалогія не церпіць маментальнасціт і фрагментарнасці. Ідэалогія — гэта комплексны працэс, пачынаючы з падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі, павышэння кваліфікацыі кадраў і завяршаючы іх расстаноўкай на месцах», — рэзюмаваў эксперт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть