Без рубрики

Шчокін: імітацыя Літвой уцёкаў мігрантаў з лагераў – гэта просты шантаж краін ЕС


Фота з асабістага архіва

8 кастрычніка, Мінск . Імітацыя Літвой уцёкаў мігрантаў з лагераў – гэта просты шантаж такіх дзяржаў, як Германія, Францыя, Аўстрыя і іншых. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін.

“На фоне энергетычнага калапсу і спынення прадпрыемстваў, а таксама міграцыйнага крызісу, выкліканага недарэчнай палітыкай калектыўнага Захаду, загранічны еўрапейскі цынізм у адносінах як да Беларусі, так і Расіі пераўзышоў самыя негатыўныя чаканні. Сёння мы ўсе з’яўляемся сведкамі палітыкі паскоранага рэвізіянізму Захаду і як вынік спробы рэваншызму палітычных эліт нацыяналістычнага ўхілу. Нацысцкая ідэалогія і русафобія на Захадзе стала хадавым таварам. Беларусь і Расія змаглі ўстаяць перад капіталістычным хаосам і проціпаставіць гістарычную праўду еўрапейскаму бяспамяцтву і агрэсіі. Чуючы абсурдныя абвінаваўчыя заявы кіраўнікоў заходнееўрапейскіх краін у адрас Беларусі, ствараецца ўстойлівае меркаванне аб дэградацыі палітычнай сістэмы Еўрапейскага саюза і іх плебейска-каланіяльным стэрэатыпным мысленні”, – адзначыў аналітык.

Паводле слоў Мікалая Шчокіна, Захад стаіць перад высокай верагоднасцю “распаўзання еўрапейскіх народаў” услед за выяўленнем сваіх нацыянальных інтарэсаў і геапалітычных нястрымных апетытаў.

“Менавіта таму першапачаткова Аляксандр Лукашэнка вызначыў мэту развіцця нашай краіны: суверэннасць, бяспека, энергетычная незалежнасць, эканамічная шматвектарнасць і палітычная мэтазгоднасць. Саюзная дзяржава шмат у чым стала ваенна-палітычным, эканамічным і народным блокам у адстойванні свабод і правоў сваіх грамадзян. Размова ідзе перш за ўсё аб імкненні да справядлівай канкурэнцыі, узаемапавазе і ўзаемадапамозе ў рэалізацыі нацыянальных праектаў, дастойным жыцці, – сказаў палітолаг. – Адначасова мы назіраем не проста сутыкненне інтарэсаў пэўных праплачаных інфармацыйных груп, але і разгорнутую інфармацыйную вайну супраць Беларусі і Расіі. Медыйная прастора стала таксічнай. Ідэалагічная інтэракцыя “Комсомольской правды в Беларуси”, якая па ўсіх канонах жанра прыраўноўваецца як мінімум да правакацыі, з’яўляецца яскравым узорам комплекснай схемы апраўдання і тактыкі пашырэння двайных стандартаў Захаду. Узаемадзеянне “КП в Беларуси” і дэструктыўных рэсурсаў можа быць абумоўлена толькі разуменнем таго, што ёсць адзіны фінансуемы цэнтр і адна метадычка па прыняцці рашэнняў. Але трэба памятаць, што і закон адзін для ўсіх”.

Мікалай Шчокін таксама нагадаў, што 5 кастрычніка зноў за 500 метраў ад граніцы з Літвой быў знойдзены труп бежанца – грамадзяніна Шры-Ланкі. “На жаль, па CNN такое не пакажуць – гэта іншае. Узнікае пытанне да так званай дэмакратычнай еўрапейскай супольнасці: колькі яшчэ трэба трупаў для разумення непазбежнага пакарання злачыннай улады Польшчы і Літвы? Няўжо не зразумела брусельскім чыноўнікам, што беспакаранасць і ўкрывальніцтва злачынстваў сваіх сатэлітаў паскарае развал, а разам з гэтым і пагаршае трагедыю для народаў Еўропы? Ужо зразумела, што на гэтым трупы не закончацца. Польскія і літоўскія ўлады з падачы Вашынгтона вырашылі ісці да канца і ўкараніць тэхналогію па фізічным знішчэнні для сябе, як яны палічылі, лішніх людзей”, – падкрэсліў Мікалай Шчокін.

На яго думку, імітацыя літоўскім бокам уцёкаў мігрантаў з лагераў – гэта просты шантаж такіх дзяржаў, як Германія, Францыя, Аўстрыя і шэрага іншых. “Ім трэба паспець да рэферэндуму ў Беларусі разыграць чарговую геапалітычную карту супраць і Беларусі, і Саюзнай дзяржавы. У адваротным выпадку цяжка будзе растлумачыць сваёй грамадскасці з’яўленне трупаў ад холаду ў кватэрах і дамах і голаду ў сувязі са штучна створаным крызісам. Паводле папярэдніх даных, калі не зменіцца сітуацыя, амаль 80 млн грамадзян ЕС не проста пазамярзаюць, а некаторыя з іх могуць не выжыць. Напрыклад, у Вялікабрытаніі штогод ад холаду гіне каля 20 тыс. чалавек. Грамадзянам Беларусі, думаю, ёсць з чым параўнаць. Заходняя дэмакратыя ператварыла свае народы ў вязняў сумлення”, – рэзюмаваў эксперт.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть