Без рубрики

“Шахцёр” вярнуў першае месца ў чэмпіянаце Беларусі па футболе


Фота ФК “Шахцёр”

23 верасня, Мінск . Футбалісты салігорскага “Шахцёра” перамаглі сталічны “Энергетык-БДУ” ў перанесеным матчы 17-га тура чэмпіянату Беларусі,

На 29-й мінуце сустрэчы ў Салігорску першы гол забіў Ігар Івановіч, а незадоўга да фінальнага свістка вызначыўся Ігар Стасевіч. Пасля гэтай вікторыі “Шахцёр” зноў узначаліў турнірную табліцу нацыянальнага першынства, абагнаўшы барысаўскі БАТЭ.

Турнірнае становішча: “Шахцёр” – 53 ачкі (21 матч), БАТЭ – 51 (23), “Дынама” (Мінск) – 48 (23), “Рух” – 47 (23), “Гомель” – 44 (22), “Віцебск” – 33 (23), “Дынама” (Брэст) – 31 (23), “Іслач” – 27 (23), “Энергетык-БДУ” – 27 (23), “Нёман” – 27 (23), “Тарпеда-БелАЗ” – 25 (22), “Мінск” – 24 (22), “Слуцк” – 22 (23), “Славія” – 18 (22), “Смаргонь” – 13 (23), “Спадарожнік” – 7 (22).

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае гамбійскі нападаючы “Шахцёра” Дэмба Дарба, які забіў 16 мячоў, на два галы менш у гамяльчаніна Андрэя Салаўя.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть