Без рубрики

Сергяенка абмеркаваў з паслом Азербайджана перспектывы супрацоўніцтва паміж краінамі

22 кастрычніка, Мінск . Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергяенка прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Азербайджана Ульві Бахшаліева ў сувязі з пачаткам яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ігар Сергяенка абмеркаваў з Ульві Бахшаліевым стан і перспектывы беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва з акцэнтам на павелічэнні гандлю і прамысловай кааперацыі.

“Удзельнікі сустрэчы абмяняліся інфармацыяй аб рэалізацыі дамоўленасцей на вышэйшым узроўні і абмеркавалі каляндар сумесных мерапрыемстваў. На заканчэнне сустрэчы кіраўнік Адміністрацыі пажадаў Ульві Бахшаліеву поспехаў на новай адказнай пасадзе”, – адзначылі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

Фота Максіма Гучака

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть