Без рубрики

РНПЦ “Кардыялогія” атрымае Br20,2 млн з рэспубліканскага інавацыйнага фонду


РНПЦ “Кардыялогія”. Фота з архіва

14 кастрычніка, Мінск . РНПЦ “Кардыялогія” атрымае Br20,2 млн з рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 580 ад 12 кастрычніка 2021 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, .

Саўмін даручыў Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях накіраваць у 2021 годзе з рэспубліканскага інавацыйнага фонду Br20,2 млн на рэалізацыю праекта “Будаўніцтва дыягнастычнага, палатнага, аперацыйна-рэанімацыйнага корпуса ў Мінску пад стварэнне ў ДУ “РНПЦ “Кардыялогія” цэнтра гібрыднай кардыяхірургіі”.

Акрамя таго, Br12,6 млн будуць накіраваны на праект ААТ “Аршанскі інструментальны завод” па арганізацыі вытворчасці сучаснага металарэзнага і дапаможнага інструменту з укараненнем інавацыйных тэхналагічных працэсаў.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть