Без рубрики

Рэйтынг Зяленскага знізіўся да 24,7 працэнта


Уладзімір Зяленскі. Фота EPA-EFE

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі б прэзідэнцкія выбары ва Украіне праходзілі ў кастрычніку 2021 года, Уладзіміра Зяленскага падтрымалі б 24,7 працэнта ўкраінцаў. Аб гэтым паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на справаздачу апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі (КМІС).

Даследаванне КМІС праводзілася з 15 па 18 кастрычніка. Усяго былі апытаны 1,2 тыс. чалавек. Месяц таму рэйтынг дзеючага прэзідэнта быў значна вышэйшы – 33,3 працэнта. Па выніках кастрычніцкага апытання таксама было вызначана: большасць рэспандэнтаў (61,7 працэнта) лічаць, што справы ва Украіне рухаюцца ў няправільным напрамку.

Раней дэпутат Вярхоўнай рады, сустаршыня партыі “Апазіцыйная платформа – За жыццё” (АПЗЖ) Вадзім Рабіновіч выказаў меркаванне аб згубнай палітыцы ўкраінскіх улад. Дзеянні ўрада вядуць краіну да катастрофы, а надыход зімы гэта пакажа, перакананы дэпутат.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть