Без рубрики

Прагноз ад кіраўніка Міністэрства аховы здароўя: у лістападзе зніжэнне захваральнасці на каранавірус, 5 млн прышчэпленых да канца года

Навіны сюжэта

“Каранавірус: апошнія навіны”

Вучоныя знайшлі новы спосаб прагназаваць цяжкі ход COVID-19

Лукашэнка расказаў, што трэба рабіць з балбатунамі ў інтэрнэце

19 кастрычніка, Мінск . Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, адказваючы на пытанні журналістаў па выніках нарады ў Прэзідэнта, расказаў, калі па прагнозах спецыялістаў у Беларусі скончыцца пік захваральнасці на каранавірус і колькасць хворых пачне зніжацца,

“Паводле нашых аналітычных даных, мы выйшлі на пікавае значэнне па захваральнасці прыкладна амаль 3,5 – 4 тыдні таму. Аналагічныя пікі, звязаныя з дэльта-штамам, якія назіраліся ў іншых краінах, як правіла, сведчылі аб двухмесячным знаходжанні на высокіх лічбах і потым – даволі рэзкае зніжэнне ўзроўню захваральнасці”, – растлумачыў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя. У той жа час ён перасцярог ад правядзення прамых аналогій з тым, што адбывалася ў Індыі або ў сталіцы Расіі ў час успышкі дэльта-штама: “Ёсць фактар зімы. Калі разглядаем Індыю або ўспышкі ў Маскве, гэта было лета і крыху іншая абстаноўка”.

“Цяпер мы прыкладна месяц ужо на піках, – сказаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя. – Думаю, прыкладна лістапад – сярэдзіна лістапада – гэта той перыяд, калі мы пачнём зніжэнне”.

Калі ўзяць сітуацыю ў разрэзе рэгіёнаў, то найбольш інтэнсіўны эпідэмічны працэс ідзе ў Мінску, Мінскай і Гомельскай абласцях. Найменш напружаная сітуацыя цяпер у Гродне.

Дзмітрый Піневіч падкрэсліў, што на інтэнсіўнасць эпідэмічнага працэсу ўплывае непасрэдна тэмп вакцынацыі. Паводле яго слоў, у апошнія дні людзі актыўна вакцынуюцца першым кампанентам – лічбы часам перавышаюць 30 тыс. чалавек у дзень. У Міністэрстве аховы здароўя разлічваюць, што да канца гэтага года колькасць прышчэпленых у Беларусі дасягне 5 млн чалавек. “У бягучым годзе мы павінны прыйсці да лічбы звыш 5 мільёнаў прышчэпленых. Гэта будзе асноўным укладам у мінімізацыю эпідэміялагічнай сітуацыі”, – перакананы міністр. Паводле яго слоў, цяпер у абароце ў Беларусі знаходзіцца 800 тыс. доз вакцын, на гэтым тыдні ў краіне чакаецца паступленне яшчэ адной партыі, а на наступнай – вялікай партыі кітайскай вакцыны.

Гаворачы аб неабходнасці вакцынавацца, Дзмітрый Піневіч прывёў пераканаўчыя даныя: з агульнай колькасці тых, хто быў шпіталізаваны з COVID-19, толькі 4 працэнты былі вакцынаваны. А сярод тых, хто з цяжкім ходам хваробы трапіў у рэанімацыю, вакцынаваных практычна няма, паводле даных статыстыкі, іх не больш за 0,5 працэнта. Міністр яшчэ раз звярнуў увагу на неабходнасць вакцынацыі, але адзначыў, што ў Беларусі яна застанецца добраахвотнай.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть