Без рубрики

Прадпрыемствы Мінпрама пераарыентавалі экспарт у асноўным на Расію і краіны Афрыкі


Пётр Пархомчык

23 верасня, Мінск . Прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці пераарыентавалі экспарт у асноўным на Расію і краіны Афрыкі. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр прамысловасці Пётр Пархомчык пасля даклада Прэзідэнту Беларусі,

Паводле яго слоў, апошнія некалькі гадоў супрацоўніцтва з Расіяй толькі паляпшаецца, і гэта пацвярджаюць вынікі работы прамысловых прадпрыемстваў Беларусі. «Па Расіі тэмп росту (экспартных паставак. — Заўвага ) па бягучым годзе складае 152 працэнты, прытым паспяхова прадаюцца трактары, камбайны, халадзільнікі, тэлевізары і іншая беларуская прадукцыя», — адзначыў ён.

Нядаўна кіраўнік Мінпрама пабываў у камандзіроўцы ў Татарстане, і дынаміка супрацоўніцтва з гэтым расійскім рэгіёнам, паводле яго слоў, вельмі добрая. «Прэзідэнт Татарстана пацвердзіў і запэўніў нас, што мы атрымаем заказ на гэту пяцігодку па сельгаснапрамку, гэта значыць, гэта трактары, камбайны, пасяўныя агрэгаты. Таксама абмеркавалі пытанні, звязаныя з камунальнай гаспадаркай. Інакш кажучы, нас прымаюць, чуюць нас і гатовы нам дапамагаць», — сказаў Пётр Пархомчык.

У ліку афрыканскіх краін, з якімі ідзе актыўнае ўзаемадзеянне, міністр прыгадаў Зімбабвэ, дзе ў мінулым годзе пабывала прадстаўнічая беларуская дэлегацыя. «Нягледзячы на ўсе складанасці бягучага моманту, мы запусцілі ў вытворчасць, эксплуатацыю вялікую колькасць беларускай тэхнікі. Гэта і камбайны, тэхніка МАЗ, пажарныя машыны, вялікая колькасць трактароў, пасяўныя агрэгаты. Увогуле гэта каля 800 адзінак. Сума — амаль $30 млн, — адзначыў ён. — У бягучым годзе практычна падвоім пастаўку нашай тэхнікі на гэты рынак».

У снежні па даручэнні Прэзідэнта міністр прамысловасці зноў накіруецца ў Зімбабвэ, каб падрыхтаваць план работы на 2022 год.

На еўрапейскім рынку таксама ёсць дзяржавы, з якімі Беларусь прадаўжае супрацоўнічаць. Напрыклад, Сербія. Там нядаўна прайшла сельскагаспадарчая выстаўка, на якой прысутнічаў і Пётр Пархомчык. «Сустракаўся з вялікай групай міністраў, таксама абмяркоўвалі пытанні, звязаныя з пашырэннем нашага прадукту», — расказаў кіраўнік Мінпрама. Цікавасць для сербскага боку ўяўляе ў першую чаргу тэхніка сельгасмашынабудавання (трактары, камбайны, прычапное і навясное абсталяванне), а таксама электратранспарт вытворчасці МАЗ, «Белкамунмаша». Акрамя таго, для многіх краін, што пацярпелі ў выніку пажараў, становіцца актуальным набыццё спецыяльных пажарных машын. Беларусь у мінулым годзе паставіла ў Сербію першую партыю такой тэхнікі, яна ўжо адпрацавала сезон у экстрэмальных умовах, і цяпер дасягнута дамоўленасць на чарговую пастаўку.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть