Без рубрики

Польшча размесціць 250 амерыканскіх танкаў Abrams на ўсходзе краіны


Фота з сацыяльных сетак

23 верасня, Мінск /БЕЛТА – ТАСС/. Улады Польшчы вырашылі размясціць 250 амерыканскіх танкаў Abrams на ўсходзе краіны. Аб гэтым заявіў сёння ў эфіры Польскага радыё міністр абароны рэспублікі Марыуш Блашчак, паведамляе ТАСС.

Расказваючы аб планах аснашчэння польскай арміі, кіраўнік абароннага ведамства адзначыў, што ў рэспублікі будзе “250 самых сучасных танкаў, якія будуць дыслацыраваны на ўсходзе краіны”.

Раней паведамлялася, што новых танкаў хопіць для аснашчэння чатырох танкавых батальёнаў. Яны стануць на ўзбраенне новай, 18-й дывізіі. Агульная сума, выдзеленая на рэалізацыю праграмы набыцця танкаў, – $6 млрд. Праграма акрамя саміх танкаў уключае лагістычны пакет, абучэнне, развіццё інфраструктуры і ўзбраенне.

Асноўны баявы танк (АБТ) M1A2SEPv3 – найбольш сучасная мадыфікацыя танка Abrams, якая была ўпершыню прадстаўлена ў 2018 годзе. У параўнанні з раней распрацаванымі варыянтамі баявой машыны яна атрымала новы мнагамэтавы снарад AMP і палепшаную электроніку.

Польшча распрацоўвае праграму набыцця новых танкаў з 2017 года. Новыя танкі павінны часткова замяніць 384 танкі Т-72 і 232 РТ-91 Twardy, якія стаяць на ўзбраенні Польшчы. Таксама на ўзбраенні польскай арміі ёсць 126 танкаў Leopard у версіі 2A4 і 105 машын у версіі 2A5. Польскі ўрад вырашыў абнавіць старыя версіі 2A4 да версіі 2PL. Згодна з бягучым планам, кантракт павінен быць рэалізаваны да 2023 года.-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть