Без рубрики

Названы лаўрэаты Нобелеўскай прэміі – 2021 па фізіцы


Фота з Twitter

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уладальнікамі Нобелеўскай прэміі 2021 года па фізіцы сталі Клаус Хасельман, Сюкура Манабэ і Джорджа Парызі за мадэль клімату зямлі, а таксама вывучэнне фізічных сістэм. Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным Twitter-акаўнце прэміі.

Джорджа Парызі выявіў скрытыя заканамернасці ў неўпарадкаваных складаных матэрыялах. “Яго адкрыцці з’яўляюцца аднымі з самых важных укладаў у тэорыю складаных сістэм”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Клаус Хасельман стварыў мадэль, якая звязвае надвор’е і клімат. Распрацаваныя ім метады былі выкарыстаны, каб даказаць, што павышэнне тэмпературы ў атмасферы выклікана выкідамі вуглякіслага газу ў выніку дзейнасці чалавека.

Сюкура Манабэ прадэманстраваў, як павышаны ўзровень вуглякіслага газу ў атмасфере прыводзіць да павышэння тэмпературы на паверхні Зямлі. Яго работа заклала аснову для распрацоўкі сучасных кліматычных мадэлей.

Нобелеўская прэмія 2020 года па фізіцы была прысуджана Роджэру Пенроўзу, Райнхарду Генцэлю і Андрэа Гез. Роджэр Пенроўз вынайшаў геніяльныя матэматычныя метады для даследавання агульнай тэорыі адноснасці Альберта Эйнштэйна. Райнхард Генцэль і Андрэа Гез адкрылі звышмасіўны нябачны аб’ект, які кіруе арбітамі зорак у цэнтры Млечнага Шляху.

Усяго з 1901 па 2020 год былі прысуджаны 114 Нобелеўскіх прэмій па фізіцы. Адзін чалавек, амерыканскі вучоны Джон Бардзін, быў удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы двойчы. Самым юным лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы за ўсю гісторыю стаў аўстраліец Уільям Лоўрэнс Брэг: ён быў удастоены прэстыжнай узнагароды ў 25-гадовым узросце (1915 год). Самы пажылы лаўрэат – амерыканскі фізік Артур Эшкін: на момант узнагароджвання яму было 96 гадоў.

6 кастрычніка стане вядомы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі, 7 кастрычніка – па літаратуры, а 8 кастрычніка ў Осла назавуць лаўрэата прэміі міру. Уладальнік прэміі па эканоміцы памяці Альфрэда Нобеля, заснаванай Дзяржаўным банкам Швецыі ў 1968 годзе, вызначыцца 11 кастрычніка.

Уручэнне ўзнагароды адбудзецца 10 снежня, у дзень смерці Альфрэда Нобеля. Другі год запар з-за пандэміі цырымонія ўзнагароджвання адбудзецца анлайн. Памер грашовага складніка Нобелеўскай прэміі ў кожнай намінацыі складзе 10 млн крон ($1,53 млн па бягучым курсе).-0-

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть