Без рубрики

Міжнародная выстаўка-кірмаш BelTexIndustry адкрываецца ў Мінску


Фота арганізатараў

6 кастрычніка, Мінск . Міжнародная выстаўка-кірмаш BelTexIndustry-2021 пройдзе ў НВЦ “БелЭкспа” ў Мінску 6-8 кастрычніка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе канцэрна “Беллегпрам”.

BelTexIndustry-2021 – гэта амаль 60 экспанентаў, палавіна з якіх – прадпрыемствы “Беллегпрама”. Вялікім стэндам будзе прадстаўлена Беларуская асацыяцыя прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці. Сярод экспанентаў – кампаніі з шэрага рэгіёнаў Расіі, Турцыі.

Многія прадпрыемствы прадэманструюць свае калекцыі, у тым ліку прызёры рэспубліканскага конкурсу “Млын моды”, Тэатра моды Мінскага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці і комплекснай лагістыкі. Таксама на BelTexIndustry будуць прадстаўлены гасцявыя калекцыі, якія прыедуць у Мінск не толькі з іншых рэгіёнаў краіны, але і з-за мяжы. Напрыклад, арт-калекцыі на мадэлях узросту 50 плюс ад расійскіх дызайнераў Алены Афанасоўскай, Таццяны Мяркулавай і Вольгі Пакацілавай. Кожная мадэль выйдзе на подыум у трох вобразах: стылізаваныя дызайнерскія касцюмы “Русь”, вячэрнія вобразы і дэфіле ў дызайнерскіх капелюшах.

Яшчэ адна фішка модных паказаў – прэзентацыя сацыяльнага праекта ўладальніцай тытула “Міс Беларусь – 2021” Дар’яй Ганчарэвіч. Гэты праект яна прадставіць на конкурсе “Міс свету” ў Пуэрта-Рыка, яго тэма – абарона жывёл. На подыум выйдуць фіналісткі конкурсу “Міс Беларусь” у вобразах ад “Элемы”, а лукі іх чатырохногіх сяброў – гадаванцаў прытулка для бяздомных жывёл будуць поўнасцю паўтараць вобразы дзяўчат.

Наведвальнікаў чакае ноу-хау гэтага выставачнага года – спецыяльны праект “Каралева абнаўлення”. З ліку гасцей будуць выбраны некалькі смелых дзяўчат. Стылісты і візажысты Нацыянальнай школы прыгажосці падрыхтуюць для іх некалькі вобразаў ад беларускіх брэндаў, якія дзяўчаты прадставяць на суд гледачоў і гасцей. У выніку агульнага галасавання будзе выбрана самае ўдачнае і стыльнае абнаўленне, а пераможца атрымае падарунак ад арганізатараў выстаўкі.

Прадстаўнікоў кампаній чакае насычаны дзелавы форум з удзелам аўтарытэтных спікераў і экспертаў індустрыі. Асноўнымі тэмамі абмеркавання ў ходзе панэльных дыскусій і адкрытых сесій стануць праблемы перабудовы бізнес-працэсаў у fashion-рытэйле, новыя стратэгіі ўстойлівага развіцця галіны. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена адукацыйным напрамкам дзелавой праграмы для В2В-аўдыторыі, якія даюць магчымасць у будучым прымаць эфектыўныя кіраўніцкія рашэнні з іх далейшым ажыццяўленнем.

Таксама будзе арганізавана серыя перагавораў паміж камерцыйнымі службамі гандлёвых сетак, універмагаў, інтэрнэт-магазінаў і вытворцамі тавараў лёгкай прамысловасці для ўстанаўлення першасных кантактаў паміж пастаўшчыкамі і закупшчыкамі.

Панэльная дыскусія, кірмаш вакансій, удзел у якасці экспанентаў устаноў адукацыі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку кадраў для лёгкай прамысловасці, – гэтыя і шэраг іншых мерапрыемстваў, накіраваных на вырашэнне кадравай праблемы ў галіне, плануецца правесці ў рамках BelTexIndustry.

BelTexIndustry – буйнейшая галіновая выстаўка тавараў лёгкай прамысловасці Беларусі. Штогод удзельнікамі выстаўкі з’яўляюцца вытворцы і пастаўшчыкі вырабаў лёгкай прамысловасці, сыравіны, абсталявання, фурнітуры і аксесуараў, а таксама дызайнеры, канструктары, мадэльеры. Арганізатар – Нацыянальны выставачны цэнтр “БелЭкспа” пры падтрымцы канцэрна “Беллегпрам”. Галоўная мэта выстаўкі – прадэманстраваць магчымасці беларускіх вытворцаў. Штогод яе наведваюць больш за 4 тыс. чалавек.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть