Без рубрики

Мезенцаў: фармат правядзення пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета СД вызначаць з улікам эпідабстаноўкі


Дзмітрый Мезенцаў

15 кастрычніка, Мінск . Фармат правядзення чарговага пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы вызначаць з улікам эпідабстаноўкі, заявіў журналістам дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў. Сёння ён прыняў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД,

“Давайце будзем улічваць рэальную эпідэміялагічную абстаноўку. Нават сёння відэафармат, які быў выбраны кіраўнікамі дэлегацый, кіраўнікамі дзяржаў СНД, ніколькі не зменшыў маштаб і глыбіню дыскусіі”, – сказаў Дзмітрый Мезенцаў.

На пытанне журналіста, ці адбудзецца ВДС 4 лістапада, дзяржсакратар адказаў: “Дайце нам яшчэ крыху часу. Мы ўсё скажам”.

Дзмітрый Мезенцаў падкрэсліў, што Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы ва ўзаемадзеянні з урадамі Расіі, Беларусі, рэспубліканскімі, федэральнымі міністэрствамі і ведамствамі рыхтуе тыя прапановы, якія будуць разгледжаны ў рамках пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета. “Вядома, этапным для Саюзнай дзяржавы было пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, якое прайшло ў Мінску ў пачатку верасня, падпісанне тых дакументаў, што фактычна адобрылі прапановы, якія будуць вынесены на разгляд Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, – дадаў ён. – Вызначаць прэзідэнты далейшы шлях развіцця, падпісаўшы і зацвердзіўшы 28 саюзных праграм, значыць, яны вызначаць зусім іншы ўзровень з’яднанасці ў эканамічнай сферы прамысловых, эканамічных, фінансавых патэнцыялаў Беларусі і Расіі. Мы гэтым падкрэсліваем новы этап у развіцці Саюзнай дзяржавы і рэалізацыі вялікага патэнцыялу саюзнага дагавора. Мы ў гэта верым, мы гэтага чакаем і прапануем вам уважліва глядзець за гэтай работай”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть