Без рубрики

Мемарандум аб супрацоўніцтве падпісалі БДУ і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці


Фота БДУ

22 кастрычніка, Мінск . Мемарандум аб супрацоўніцтве падпісаны паміж БДУ і Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці. Подпісы пад дакументам паставілі прарэктар па навуковай рабоце БДУ Васіль Сафонаў і генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Беларусі (НЦІУ) Уладзімір Рабаволаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Дасягнутае пагадненне вызначае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва па ўдасканаленні і павышэнні эфектыўнасці сістэмы інтэлектуальнай уласнасці Беларусі. У прыватнасці, мемарандум прадугледжвае абмен вопытам, распрацоўку і сумесную рэалізацыю адукацыйных праграм, правядзенне навуковых даследаванняў і навукова-практычных мерапрыемстваў, падрыхтоўку метадычных матэрыялаў, навукова-практычных і вучэбных выданняў у сферы інтэлектуальнай уласнасці.

У прэс-службе адзначылі, у БДУ з 2020 года на базе Фундаментальнай бібліятэкі ВНУ функцыянуе Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый, які курыруе НЦІУ. Дзякуючы цэнтру супрацоўнікі БДУ атрымалі бясплатны доступ да патэнтных і непатэнтных баз даных Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці, НЦІУ і іншых тэматычных рэсурсаў. Таксама выкладчыкі ўніверсітэта пры падрыхтоўцы заняткаў па дысцыпліне “Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю” выкарыстоўваюць інфармацыйныя рэсурсы цэнтра і навучаюць студэнтаў рабоце з базамі даных.

Цырымонія падпісання адбылася ў рамках міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть