Без рубрики

Маркевіч: маладыя таленты робяць усё неабходнае для далейшага працвітання Беларусі

18 кастрычніка, Мінск . Міністр культуры Анатоль Маркевіч павіншаваў Ксенію Галецкую з перамогай на міжнародным музычным конкурсе Sanremo Junior у Італіі,

“Мы вельмі перажывалі, калі балелі за Ксенію Галецкую. Калі ж атрымалі паведамленне, што наша артыстка атрымала перамогу, першым пачуццём быў гонар за Беларусь, яе таленавітых грамадзян. Вялікі дзякуй усім, хто прымаў удзел у гэтым сур’ёзным мерапрыемстве, – падкрэсліў Анатоль Маркевіч. – Я добра ўяўляю, колькі работы і энергіі затрачана, каб дабіцца такога выніку. Упэўненасць, дакладнае выкананне, работа з гледачамі, добра падабраны рэпертуар – каманда прафесіяналаў прадзюсарскага цэнтра “Спамаш” сур’ёзна над гэтым папрацавала”.

Віншуючы маладую выканаўцу, міністр адзначыў: “Дзякуючы вашаму таленту, творчасці, вы праславілі сваё прозвішча, сям’ю, Рэспубліку Беларусь на сусветнай арэне. Вы даказалі чарговы раз, што на нашай гасціннай зямлі жывуць выдатныя людзі, выдатныя маладыя таленты, якія любяць і паважаюць сваю Радзіму, робяць усё неабходнае для яе далейшага працвітання”.

Анатоль Маркевіч зачытаў віншавальныя словы Прэзідэнта Беларусі ў адрас пераможцы і дадаў, што маладыя таленты заўсёды знаходзяцца пад пільнай увагай дзяржавы. “Гэта сучаснае і будучае нашай краіны, – сказаў ён. – Праводзіцца шмат розных фестываляў і конкурсаў у маштабах рэспублікі, мерапрыемствы міжнароднага ўзроўню. Мы бачым, што ўдзельнікаў з кожным годам становіцца больш. Дарэчы, “Славянскі базар у Віцебску” ў свой час і даў Ксеніі пуцёўку ў вялікае творчае жыццё”.

Ксенія Галецкая пачала творчы шлях у шэсць гадоў. У 2015 годзе стала фіналісткай пятага сезона дзіцячага музычнага конкурсу тэлеканала АНТ “Я спяваю” і затым з канцэртным турам праекта выступіла ў гарадах Беларусі і Славакіі. Са жніўня 2018 года спявачка займаецца ў студыі мастацтваў прадзюсарскага цэнтра “Спамаш” Malinovka by Spamash.

Юная артыстка спявала на найбуйнейшых канцэртных пляцоўках краіны, мае аўтарскі відэакліп і вялікі арыгінальны рэпертуар, які складаецца з кампазіцый на беларускай, рускай і англійскай мовах. У 2019 годзе паспяхова прадставіла Беларусь на XVII Міжнародным дзіцячым музычным конкурсе “Віцебск-2019” і заваявала Гран-пры гэтага вакальнага форуму. У тым жа годзе Ксенія стала лаўрэатам Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть