Без рубрики

Маладзёжны тэатр эстрады рыхтуе некалькі прэм’ер


Фота estrada.by

21 кастрычніка, Мінск . Маладзёжны тэатр эстрады рыхтуе восенню для гледачоў некалькі прэм’ер, паведамілі ў канцэртным аддзеле тэатра.

“Так, 22 кастрычніка мы запрашаем нашых гледачоў на канцэртна-гумарыстычную праграму “Юбілярша”. Прафесійная спявачка і актрыса тэатра Зінаіда Фурор адзначыць юбілей на сцэне разам з гледачамі. Упэўнены, лёгкая музычна-камедыйная гісторыя спадабаецца гледачу і падорыць шмат станоўчых эмоцый. 27 кастрычніка адбудзецца творчы вечар Аляксандра Сухарава “50 лепшых песень. Падабаецца не падабаецца”. Гледача чакаюць папуры з мюзіклаў, песні ў выкананні артыстаў беларускай эстрады, новыя і незвычайныя дуэты і асабістыя адкрыцці аўтара, – расказалі ў канцэртным аддзеле. – Яшчэ адна прэм’ера адбудзецца ў лістападзе. Гэта музычная камедыя “Жаніцьба Рабіновіча”. Убачыць яе можна будзе ўжо 30 лістапада. Спадзяёмся, што яна таксама зацікавіць нашага гледача”.

Акрамя таго, 23 кастрычніка Маладзёжны тэатр эстрады запрашае юных гледачоў і іх бацькоў на чарговую сустрэчу ў рамках музычна-тэатральнага фестывалю “Асенні калейдаскоп у Батанічным садзе”.

“Так, у 13.00 маленькія гледачы атрымаюць добры настрой і ўсмешкі падчас прагляду музычнай казкі “Катавасія і Пёсасторыя”. А ў 16.00 у гэты ж дзень адбудзецца канцэртная праграма “Ёсць толькі міг”, у якой прагучаць любімыя хіты з кінафільмаў у выкананні зорак беларускай эстрады. Для гледачоў выступяць: заслужаная артыстка Беларусі Жанет, Вольга Калеснікава, Кацярына Шумская, Шыр, Дзмітрый Нікіцін, Аляксандра Гарбаценка, Інга, Лас-Вегас, ByCity. Весці канцэрт будуць Дзіяна Чорных, Уладзімір Нікалаеў і Уладзімір Варанкоў”, – адзначылі ў тэатры.

2 і 3 лістапада Тэатр эстрады зноў чакае дзяцей на музычную казку “Катавасія і Пёсасторыя”, а 4, 5 і 27 лістапада – на дзіцячы мюзікл “Ох і Ах і Гаргамель”.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть