Без рубрики

Макей у Нью-Ёрку сустрэўся з кіраўніком МЗС Сірыі


Фота Reuters

24 верасня, Мінск . Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у Нью-Ёрку правёў сустрэчу з кіраўніком сірыйскага МЗС Фейсалам Мікдадам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, абмяняліся меркаваннямі па асноўных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Як паведамлялася , Уладзімір Макей 21-28 верасня наведвае Нью-Ёрк для ўдзелу ў 76-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

У праграме візіту — выступленне на агульнапалітычнай дыскусіі 76-й сесіі Генасамблеі ААН, саміце ААН па харчовых сістэмах, удзел у міністэрскай сустрэчы Групы сяброў у абарону Статута ААН па тэме процідзеяння аднабаковым мерам.

Таксама на палях Генасамблеі праходзяць двухбаковыя сустрэчы з калегамі з розных рэгіёнаў свету.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Кнопка «Наверх»
Закрыть