Без рубрики

Лук’янаў: удзел у добраўпарадкаванні святынь садзейнічае духоўнай агульнасці моладзі


Фота з архіва

14 кастрычніка, Мінск . Фінал рэспубліканскай міжканфесійнай дабрачыннай акцыі “Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера” праходзіць сёння ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія выратаванню Айчыны нашай паслужылі,

Рэспубліканская міжканфесійная акцыя “Аднаўленне святынь Беларусі”, ініцыятарам якой з 2013 года выступае БРСМ, садзейнічае ўмацаванню міжканфесійнага і нацыянальнага адзінства.

У Год народнага адзінства праект быў рэалізаваны пад слоганам “Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера”. Валанцёры руху БРСМ “Добрае сэрца” сумесна з канфесіямі Беларусі добраўпарадкавалі 341 святыню – храмы, касцёлы, крыніцы, помнікі і абеліскі воінскай славы.

“Працоўныя акцыі накіраваны на тое, каб кансалідаваць моладзь праз духоўную агульнасць. Каб праз асабісты ўдзел у будаўніцтве, добраўпарадкаванні святынь, храмаў, праз добрыя справы моладзь атрымлівала духоўна-маральнае выхаванне, – сказаў першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр Лук’янаў. – Гэта ўклад у будучыню, пасланне новым пакаленням. Працуючы на тэрыторыі святынь, размаўляючы са свяшчэннаслужыцелямі, юнакі і дзяўчаты далучаюцца да рэлігіі, закладваюцца каштоўнасныя асновы, якія ў перспектыве становяцца “засцерагальнікамі” ад учынення жудасных, бесчалавечных рэчаў”.

Добрыя справы акцыі прадаўжаюцца. Сёння валанцёры – курсанты Інстытута пагранічнай службы добраўпарадкуюць тэрыторыю шматфункцыянальнага комплексу Дом міласэрнасці.

Многія гады фінал праекта праходзіў 14 кастрычніка – у Пакроў Прасвятой Багародзіцы і Дзень маці. У гэтым годзе арганізатары вырашылі адрадзіць традыцыю, прычым сімвалам фінальных мерапрыемстваў акцыі выбраны ручнік – заступнік і абаронца. Унікальны рукатворны сімвал прэзентаваў протаіерэю, старшыні Сінадальнага аддзела па супрацоўніцтве са свецкімі ўстановамі адукацыі Фёдару Поўнаму на адкрыцці навучэнец 8 класа Семежаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа імя М.С.Высоцкага Раман Волкаў. Удзельнікі валанцёрскага руху “Добрае сэрца” з іншых гарадоў і вёсак Беларусі падарылі тканыя ручнікі з характэрнымі для іх рэгіёнаў асаблівасцямі іншым удзельнікам мерапрыемства. Сярод іх – упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак, галоўны рабін Рэлігійнага аб’яднання абшчын прагрэсіўнага іудаізму ў Беларусі Рыгор Абрамовіч, адказны за навукова-даследчы аддзел Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання Беларусі Максат Авезаў, дырэктар Беларускага культурнага цэнтра духоўнага адраджэння Аляксанд Госцеў.

Усяго ў Мінску на фінал сабраліся каля 70 лепшых прадстаўнікоў валанцёрскага руху БРСМ “Добрае сэрца” з рэгіёнаў краіны.

Моладзь дапоўніла новымі саджанцамі яблыневую алею, закладзеную валанцёрамі БРСМ на тэрыторыі храма-помніка, абнавіла малюнак на дызайнерскай лаўцы, устаноўленай у 2018 годзе ў час дабрачыннай акцыі саюза моладзі “Час дабра”. Юнакі і дзяўчаты наведалі з экскурсіяй музей Памяці і крыпту, паўдзельнічалі ў майстар-класах “Роднае-народнае”.

Цэнтральным мерапрыемствам фіналу стаў міжканфесійны дыялог “Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера” з удзелам прадстаўнікоў асноўных канфесій Беларусі. Юнакі і дзяўчаты змаглі атрымаць адказы на хвалюючыя іх пытанні ад экспертаў.

Прыемным сюрпрызам для “Добрых сардэц” стала цырымонія ўручэння падзяк ад Беларускай праваслаўнай і Беларускай каталіцкай цэркваў.

Источник

Похожие статьи

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Кнопка «Наверх»
Закрыть